Рыма-Каталіцкая парафія

Маці Божай Бялыніцкай

"Кахайце Марыю і рабіце ўсё, што магчыма, каб людзі Яе кахалі. Дзеля Яе хвалы маліцеся на ружанцы. Рабіце гэта заўсёды."
св. а. Піо

Галоўная

Вітаем на інтэрнэт-старонцы парафіі Маці Божай Бялыніцкай у Бялынічах!

На нашым сайце будуць змешчаны інфармацыя і аб’явы, якія датычыць жыцця парафіі. Знойдзе тут таксама сваё месца інфармацыя, якая датычыць будзе ходу будовы новай святыні на хвалу і праслаўленне Найсвяцейшай Панны Марыі, а таксама для аднаўлення i пашырэння Яе культу, які некалі быў вядомы ва ўсёй Рэчы Паспалітай.

Парафія прыналежыць да Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, Мітрапалітам якой з'яўляецца Я.Э. абп. Юзаф Станеўскі

Я.Э. кс. бп. Юрый Касабуцкі, дапаможны біскуп і Генеральны вікарый.

 

Я.Э. бп. Аляксандр Яшэўскі, SDB. Дапаможны біскуп і біскупскі вікарый для Магілёва i Магілёўскай вобласці.


Жадаем Вам Божага благаслаўлення, а таксама запрашаем Вас дзяліцца намі.

З малітвай кс. Юзаф Сярпейка, пробашч парафіі.


  • Саракагадзіннае Набажэнства - аднавіць забытае

    У сучаснасці саракагадзіннае набажэнства ў вялікай ступені забыта. Найчасцей служыць яно як “уступ” да Вялікага Посту. Аднак гэтае набажэнства мае вельмі багатую і даўнюю традыцыю. Ужо ў 1539 г. папа Павел III пісаў, што яно ўзнікла, каб „суцішыць Божы гнеў, выкліканы праступкамі хрысціянаў, а таксама каб зрабіць дарэмнымі намаганні і махінацыі Туркаў, якія імкнуцца знішчыць хрысціянства”.

    Саракагадзіннае набажэнства называецца таксама Quarant' Ore (або Quarantore), ад quarant – „сорак” і ад hora – „гадзіна”. Карацей кажучы, палягае на няспыннай, трываючай сорак гадзін малітве перад урачыста выстаўленным Найсвяцейшым Сакрамантам. Гэта набажэнства з’яўляецца эўхарыстычным i таму павінна распачынацца і закончвацца святой Імшой. Існуюць нават спецыяльныя фармуляры ўрачыстай Святой Імшы, спалучаныя з працэсіяй з Найсвяцейшым Сакрамантам, прадугледжаныя на пачатак і заканчэнне саракагадзіннага набажэнства.


  • Аб'явы на V Велікодную Нядзелю

    ПАРАФІЯЛЬНЫЯ АБ’ЯВЫ


    22.05. Серада. Святая Імша ў гонар св. Юзафа:
              
    17:30 ў інтэнцыі ахвярадаўцаў і дабрадзеяў нашай парафіі.
    26.05.  VІ  Велікодная нядзеля:
              15:00 у інтэнцыі Pro populo
        
    •    Дзякую ўсім, хто на працягу мінулага тыдня молімся аб пакліканнях да святарскага, манаскага і місійнага жыцця.
    •    Сёння, у трэцюю нядзелю мая, у свеце ўспамінаюць людзей, памёршых ад СНІД-а. таксама і мы уключаемся ў малітву ў інтэнцыі ахвяр захворванняў, звязаных са СНІД-ам.
    •    Урачыстасць І Святой Камуніі ў нашай парафіі адбудзецца 02 чэрвеня ў 15:30. Дзецям належыць падрыхтаваца да экзмену з ведаў пра значэнне гэтай урачыстасці і сэнс сакраманту Споведзі і Эўхарыстыі.
    •    Распачала сваё існаванне афіцыйная старонка нашай парафіі. Даменнае імя яе гэта: www.belynichi.by 


  • Парафіяльныя аб'явы на IV Велікодную Нядзелю

    ПАРАФІЯЛЬНЫЯ АБ’ЯВЫ

    13.05. Панядзелак. Успамін Найсв. Панны Марыі з Фацімы.
    14.05. Аўторак. Свята Св. Мацея, апостала.
    15.05. Серада. Святая Імша ў гонар св. Юзафа:
              17:30 ў інтэнцыі ахвярадаўцаў і дабрадзеяў нашай парафіі.
    16.05.  Чацвер. Успамін св. Андрэя Баболі, прэзбітэра і мучаніка.
    19.05.  V  Велікодная нядзеля:
               5:00 у інтэнцыі Pro populo
        


  • Пілігрымка з Магілёўшчыны ў Рось

    Пілігрымка з Магілёўшчыны ў Рось


    8 і 9 мая адбылася аўтобусная пілігрымка ў санктуарый Езуса Журботнага, што на Гродзеншчыне. Арганізатарам выступіла парафія Маці Божай Бялыніцкай у Бялынічах. Вернікі з Магілёва, Бялыніч, Мінску, Барысава, Лагойска, Вілейкі, Заслаўля, Дзераўной і Рубяжэвіч мелі магчымасць адведаць касцёлы і понікі архітэктуры між іншым у Бялынічах, Рубяжэвічах, Навагрудку, Дзярэчыне, Дзятлаве, Росі і таксама ў Гродна.


  • Пастырскае пасланне на Тыдзень малітваў аб пакліканнях

    Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч

    БОГ МЯНЕ КЛІЧА


  • Трэцяя Велікодная нядзеля

     


  • Нядзеля Божай Міласэрнасці

    "…Я желаю, чтобы праздник милосердия был спасением и убежищем для всех душ, а особенно для несчастных грешников. В этот день открыты глубины Моего милосердия, Я изливаю целое море милостей на душу, которая приближается к источнику Моего милосердия; та душа, которая в этот день приступит к исповеди и Святому Причастию, получит полное отпущение грехов и избавление от наказания…"

     


Каляндар свят

Нашы сябры