Рыма-Каталіцкая парафія

Маці Божай Бялыніцкай

"Ружанец гэта якар, пры дапамозе якога Марыя ловіць паддатлівых на спакусы i трымае пры сабе, каб іх не заліла хваля."
св. Юзаф Себасц’ян Пельчар

Саракагадзіннае Набажэнства - аднавіць забытае

У сучаснасці саракагадзіннае набажэнства ў вялікай ступені забыта. Найчасцей служыць яно як “уступ” да Вялікага Посту. Аднак гэтае набажэнства мае вельмі багатую і даўнюю традыцыю. Ужо ў 1539 г. папа Павел III пісаў, што яно ўзнікла, каб „суцішыць Божы гнеў, выкліканы праступкамі хрысціянаў, а таксама каб зрабіць дарэмнымі намаганні і махінацыі Туркаў, якія імкнуцца знішчыць хрысціянства”.

Саракагадзіннае набажэнства называецца таксама Quarant' Ore (або Quarantore), ад quarant – „сорак” і ад hora – „гадзіна”. Карацей кажучы, палягае на няспыннай, трываючай сорак гадзін малітве перад урачыста выстаўленным Найсвяцейшым Сакрамантам. Гэта набажэнства з’яўляецца эўхарыстычным i таму павінна распачынацца і закончвацца святой Імшой. Існуюць нават спецыяльныя фармуляры ўрачыстай Святой Імшы, спалучаныя з працэсіяй з Найсвяцейшым Сакрамантам, прадугледжаныя на пачатак і заканчэнне саракагадзіннага набажэнства.

Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманта трывае перад усім каб узгадаць час, на працяу якога паводле традыцыі цела Збаўцы знаходзілася ў магіле. Аднак лічба 40 часта выкарыстоўваецца ў Бібліі i заўсёды азначае святы час: перад распачаццем навучаня Езус знаходзіўся на пустыні 40 дзён, столькі ж часу ішоў дождж падчас патопу, габрэі блукалі на пустыні 40 год. Аднак у сучаснасці афіцыйныя літургічныя дакументы кажуць не столькі аб „саракагадзінным набажэнстве”, сколькі аб даўжэйшай адарацыі, без акрэсленага часу трывання адарацыі. Тэрмін захаваўся ў душпастырскай працы i найчасцей акрэсліваецца ім трохдзённую адарацыю, якая адбываецца альбо на працягу трох чарговых нядзеляў перад Вялікім Постам, альбо ў нядзелю (ад апошняй ранішняй Імшы), панядзелак i аўторак перад Папяльцовай Серадой.

Аднак гэтае набажэнства не звязана выключна з гэтым літургічным перыядам. Заахвочваецца, каб арганізоўваць іх у Адвэнце, ці перад істотнымі момантамі для данага лакальнага касцёла. У некаторых гарадах, нп. Рыме, Мілане ці Парыжу, даўней было цэлебраванае без перапынку ў чарговых пасля сябе касцёлах: калі толькі заканчывалася ў адным месцы, распачыналася ў наступным. Клапаціліся, каб адарацыя трывала дзень і ноч, сорак гадзін няспынна.

Не можам з упэўненасцю сказаць, калі з’явілася саркагадзіннае набажэнства, і хто яго распачаў. Праўдападобна, яго карані можна знайсці ужо ў сярэднявеччы (XIII-XIV) -звычай пераносіць Найсвяцейшы Сакрамант да Гробу Пана менавіта на сорак гадзін. Вядома таксама, што ў 1527 г. у Мілане, брацтва звязанае з касцёлам Святога Гробу, арганізавала трываючае столькі ж часу ўрачыстае выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманта. У 1537 г., таксама ў Мілане, з ініцыятывы Юзафа Піантаніда дэ Фэрмо, капуцына, была распачата непрырыўная адарацыя Найсвяцйшага Сакраманта, якая адбывалася па чарзе ў розных касцёлах. Два гады пазней, папа Павел III выражаючы афіцыйную згоду на гэтае набажэнства, каментаваў яго наступным чынам: „(…) каб суцішыць Божы гнеў, выкліканы праступкамі хрысціянаў, а таксама каб зрабіць дарэмнымі намаганні і махінацыі Туркаў, якія імкнуцца знішчыць хрысціянства, Мы ўстанавілі цыкл малітваў і просьбаў, якія павінны заносіцца днём і ноччу усімі Хрыстовымі вернікамі перад Найсвяцейшым Целам нашага Пана, ва ўсіх касцёлах узгаданага горада такім чынам, што гэтыя малітвы і просьбы будуць адмаўляныя самімі вернікамі, якія будуць змяняцца кожныя сорак гадзін (…)”. Таксама вядома, што такія ж набажэнствы арганізоўваў у Рыме св. Філіп Нэры, а св. Ігнацый Лайола вельмі заахвочваў да арганізавання падчас карнавалу трываючых два дні або сорак гадзін выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманта, як перапрашэнне за грахі ўчыненыя ў гэтым перыядзе. Сярод асобаў, якія прыклаліся не столькі да паўстання, што да распаўсюджвання саракагадзінных набажэнстваў, вядомыя між іншым а. Томаша Ніэто, дамініканін, таксама св. Антоніо Марыя Заккарыя, барнабіта. У XVI ст. урачыстыя выстаўленні Найсвяцейшага Сакрамэна, якія часцей за ўсё трывалі сорак гадзін, арганізоўваліся перад усім у сітуацыях публічных катастрофаў ці небяспекі.

Зразумела, што ў XVI ст. паўставалі інструкцыі адносна таго, як саракагадзіннае набажэнства павінна цэлебравацца. Адну з іх падрыхтаваў бл. Ян Ювэналіс Анцына з кангрэгацы братоў філіпінцаў, біскуп Салузы. Адначасова св. Карл Барамей падрыхтаваў вельмі дакладныя пункты цэлебрацыі саракагадзіннага набажэнства а таксама іншай, падобнай практыкі – „Oratio sine intermissione” (няспынная малітва). Аднак важнейшай была кансцітуцыя „Graves et diuturnae” папы Клеменція VIII, выданая ў 1592 г. Яна ўвяла ў Рыме непрырыўны цыкл урачыстых выстаўленняў Найсвяцейшага Сакраманта, якія адбываліся па чарзе ў розных касцёлах, у кожным па сорак гадзін, „(…) такім чынам, каб а кожнай гадзіне дня і начы, на працягу ўсяго года, бесперапынна ўзносілася малітва прад аблічча Пана”. Істотна, што Клеменцій VIII таксама перш за ўсё меў на ўвазе супакой хрысціянства: „Маліцеся аб згодзе сярод хрысціянскіх князёў, маліцеся за Францыю [Францыя ў той час знаходзілася ў небяспецы – заў. рэд.], маліцеся, каб ворагі нашай веры, страшныя Туркі, якія ў сваёй поўнай пыхі заўзятасці пагражаюць знявольваннем і знішчэннем ўсяго хрысціянскага свету, маглі быць адкінутыя рукою Ўсемагутнага Бога”.

У 1731 г. папа Клеменцій XII выдаў магчыма найбольш істотную інструкцыю, якая рэгуліруе спосаб цэлебрацыі саракагадзіннага набажэнства, вядомая пазней пад назвай “Instructio Clementina”. Гэта ўвогуле адзін з найбольш дакладных i найбольш канкрэтных дакументаў якія датычацца набажэнстваў. На прыклад, паводле гэтай інструкцыі, падчас саракагадзіннага набажэнства Найсвяцейшы Сакрамант павінен быць заўсёды выстаўлены на галоўным алтары i перад ім павінна гарэць не менш чым дваццаць свечак. Усялікія фігуры, абразы і рэліквіі, якія знаходзяцца пры алтары, павінны быць вынесеныя або закрытыя. На ноч дзверы касцёла павінны быць зачыненыя, а жанчыны павінны выйсці. Пры алтары, на каторым выстаўлены Найсвяцейшы Сакрамант, не можа быць у гэтым часе цэлебравацца Імша; падчас тых, якія цэлебруюцца пры бакавых алтарах, не можна выкарыстоўваць званочкі. У святыні павінны панаваць цішыня і засяроджанасць. На пачатак і заканчэнне выстаўлення належыць цэлебраваць – за выключэннем найбольшых урачыстасцяў – Імшу аб Найсвяцейшым Сакраманце, у другі дзень адарацыі – Імшу Pro Pace (Аб Супакоі). Падчас працэсіі, якія адбываюцца падчас імшаў на распачацце і заканчэнне саракагадзіннага набажэнства, належыць спяваць літанію да Ўсіх Святых. Негледзячы на тое, што Інструкцыя ўжо не абавязвае, то менавіта на ёй абапіраюцца таксама сучасныя абрады выстаўлення Найсвяцейшага Сакраманта. У Інструкцыі між іншым апісана: акаджэнне гостыі на акрэсленыя словы песні „Tantum Ergo” („Таямніцу Сакрамэнта”), выкарыстанне ўпрыгожанай капы святаром, які нясе манстранцыю, а таксама благаслаўленне Найсвяцейшым Сакрамантам.

З цягам часу Quarant’ore пачало быць цэлебраванае ў непараўнальна менш урачыстай форме. З практычных прычын адмовіліся таксама ад патрабавання, каб гэтае набажэнства адбывалася няспынна і ў дзень і ў начы. Дазволіў на гэта між іншым папа Бенэдзікт XIV, які ў выданай у 1748 г. энцыкліцы „Inter Cetera” заахвочваў, каб перад Вялікім Постам цэлебраваць саракагадзіннае набажэнства, якое мела за мэту абараняць вернікаў ад небяспечных гулянняў а таксама павінна было быць супольнай пакутай за зробленыя грахі. Да сёняшняга дня яно звязана менавіта з перыядам распачацця Вялікага Посту i ў сучаснасці мае перад усім пакутны характар – перапрашэнне за грахі ўчыненыя хрысціянамі ў часе карнавалу. Істотна і тое, што гэтае набажэнства з’яўляецца ўзнагароджаннем за віны не толькі ўдзельнікаў адарацыі, але ўсіх веруючых у Хрыста. Лічыцца, што гэтае набажэнства абараняе ад уздзеяння зла, перад спакусамі і ўсялякай небяспекай. Аднак, як і ў выпадку кожнай адарацыі Найсвяцейшага Сакраманта, павінна таксама служыць паглыбленню веры i ўмацаванню адносін з Богам.


Пераклад кс. Юзаф Сярпейка

Крыніца: Dominikański Ośrodek Liturgiczny

Каляндар свят

Нашы сябры