Рыма-Каталіцкая парафія

Маці Божай Бялыніцкай

"Маці Божая Балесная, будзь нашай Маці i Валадаркай цяпер і навекі. Амэн."
св. Альберт Хмелёвскі
  • 24 ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ

    16.10 Панядзелак: Успамін св. Карнэлія, папы, і Кіпрыяна, біскупа, мучанікаў
    18.10. Серада: Успамін св. Станіслава Косткі, законніка.
               17:30 у інтэнцыі ахвярадаўцаў праз заступніцтва св. Юзафа.
    20.10. Пятніца: Успамін св. Андрэя Кім Таэгона, прэзбітэра, і Паўла Чон Хасана, і паплечнікаў, мучанікаў.
    21.10. Субота: Свята св. Мацвея, апостала і евангеліста.
    22.10. 25 Звычайная Нядзеля
              15:00 у інтэнцыі Pro populo
        

Галоўная

Вітаем на інтэрнэт-старонцы парафіі Маці Божай Бялыніцкай у Бялынічах!

На нашым сайце будуць змешчаны інфармацыя і аб’явы, якія датычыць жыцця парафіі. Знойдзе тут таксама сваё месца інфармацыя, якая датычыць будзе ходу будовы новай святыні на хвалу і праслаўленне Найсвяцейшай Панны Марыі, а таксама для аднаўлення i пашырэння Яе культу, які некалі быў вядомы ва ўсёй Рэчы Паспалітай.

Парафія прыналежыць да Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, дзе Мітрапалітам і арцыбіскупам з’яўляецца Я.Э. кс. Абп. Тадэвуш Кандрусевіч.

Я.Э. кс. бп. Юрый Касабуцкі, дапаможны біскуп і Генеральны вікарый.

 

Я.Э. бп. Аляксандр Яшэўскі, SDB. Дапаможны біскуп і біскупскі вікарый для Магілёва i Магілёўскай вобласці.

Нашая парафія знаходзіцца ў межах Магілёўскага дэканату, дзеканам якога з’яўляецца кс. Мгр Віталій Маргуноў.


Жадаем Вам Божага благаслаўлення, а таксама запрашаем Вас дзяліцца намі.

З малітвай кс. Юзаф Сярпейка, адміністратар парафіі.


  • Асвячэнне новай копіі іконы Маці Божай Бялыніцкай

    1 верасня ў Бялынічах адбылося асвячэнне напісанай на дошках мастачкай Малгожатай Новаліньскай у Кракаве іконы Маці Божай Бялыніцкай. Ахвярадаўцам іконы з’яўляецца вялікі шанавальнік культу Маці Божай Бялыніцкай кс. пралат Веслав Кондзеля з Варшавы; ахвярадаўцам драўлянай рамы вырабленай у Італіі для іконы з’яўляюцца прадстаўнікі малітоўнага руху “Маргарытка” з Рубяжэвіч, Вілейкі і Мядзела.

    Асвячэнне здзейсніў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і біскупскі вікарый для Магілёва і Магілёўскай вобласці Я.Э. бп. Аляксандр Яшэўскі S.D.B.


  • Парафія Маці Божай Бялыніцкай у Бялынічах запрашае на Саракагадзіннае Набажэнства

     

    Саракагадзіннае Набажэнства нясе ў сабе вельмі глыбокае значэнне і з’яўляецца духоўным багаццем супольнасці Касцёла (больш падрабязна пра гісторыю Саракагадзіннага Набажэнства па спасылцы: http://belynichi.by/index/home-20190524-0947/?lang=be).


  • І Святая Камунія ў Бялынічах

    Месяц май, а часам і чэрвень — час, калі дзеці і моладзь прыступаюць да першай споведзі і Першай святой Камуніі. Дзяўчаты ў белых сукенках і хлопцы ў белых альбах становяцца сведкамі вялікага цуду і прымаюць Цела Хрыста.

    Першая Камунія дзіцяці — гэта перш за ўсё радасць для тых, хто ўжо адкрыў Эўхарыстыю, перажыў знаёмства з гэтым сакрамэнтам, а значыць адкрыў прысутнасць Хрыста ў Касцёле і ў нашым жыцці.


  • Аб'явы на VІI велікодную нядзелю

    ПАРАФІЯЛЬНЫЯ АБ’ЯВЫ

    03.06. Панядзелак. Успамін св. Караля Луангі і паплечнікаў, мучанікаў.


  • Казанне на VI велікодную нядзелю

     


  • Аб'явы на VI велікодную нядзелю

    ПАРАФІЯЛЬНЫЯ АБ’ЯВЫ

    30.05. Чацвер. Урачыстасць Унебаўшэсця Пана.


  • Саракагадзіннае Набажэнства - аднавіць забытае

    У сучаснасці саракагадзіннае набажэнства ў вялікай ступені забыта. Найчасцей служыць яно як “уступ” да Вялікага Посту. Аднак гэтае набажэнства мае вельмі багатую і даўнюю традыцыю. Ужо ў 1539 г. папа Павел III пісаў, што яно ўзнікла, каб „суцішыць Божы гнеў, выкліканы праступкамі хрысціянаў, а таксама каб зрабіць дарэмнымі намаганні і махінацыі Туркаў, якія імкнуцца знішчыць хрысціянства”.

    Саракагадзіннае набажэнства называецца таксама Quarant' Ore (або Quarantore), ад quarant – „сорак” і ад hora – „гадзіна”. Карацей кажучы, палягае на няспыннай, трываючай сорак гадзін малітве перад урачыста выстаўленным Найсвяцейшым Сакрамантам. Гэта набажэнства з’яўляецца эўхарыстычным i таму павінна распачынацца і закончвацца святой Імшой. Існуюць нават спецыяльныя фармуляры ўрачыстай Святой Імшы, спалучаныя з працэсіяй з Найсвяцейшым Сакрамантам, прадугледжаныя на пачатак і заканчэнне саракагадзіннага набажэнства.


  • 24 ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ

    16.10 Панядзелак: Успамін св. Карнэлія, папы, і Кіпрыяна, біскупа, мучанікаў
    18.10. Серада: Успамін св. Станіслава Косткі, законніка.
               17:30 у інтэнцыі ахвярадаўцаў праз заступніцтва св. Юзафа.
    20.10. Пятніца: Успамін св. Андрэя Кім Таэгона, прэзбітэра, і Паўла Чон Хасана, і паплечнікаў, мучанікаў.
    21.10. Субота: Свята св. Мацвея, апостала і евангеліста.
    22.10. 25 Звычайная Нядзеля
              15:00 у інтэнцыі Pro populo
        

Каляндар свят

Нашы сябры