Рыма-Каталіцкая парафія

Маці Божай Бялыніцкай

"Суботу прысвячаем нашай Маці, бо менавіта ў гэты дзень, калі памерлы Хрыстус знаходзіўся ў магіле, Яна захавала веру ў Яго таямніцу."
св. Томаш Аквінскі

Галоўная

Вітаем на інтэрнэт-старонцы парафіі Маці Божай Бялыніцкай у Бялынічах!

На нашым сайце будуць змешчаны інфармацыя і аб’явы, якія датычыць жыцця парафіі. Знойдзе тут таксама сваё месца інфармацыя, якая датычыць будзе ходу будовы новай святыні на хвалу і праслаўленне Найсвяцейшай Панны Марыі, а таксама для аднаўлення i пашырэння Яе культу, які некалі быў вядомы ва ўсёй Рэчы Паспалітай.

Парафія прыналежыць да Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, Мітрапалітам якой з'яўляецца Я.Э. абп. Юзаф Станеўскі

Я.Э. кс. бп. Юрый Касабуцкі, дапаможны біскуп і Генеральны вікарый.

 

Я.Э. бп. Аляксандр Яшэўскі, SDB. Дапаможны біскуп і біскупскі вікарый для Магілёва i Магілёўскай вобласці.


Жадаем Вам Божага благаслаўлення, а таксама запрашаем Вас дзяліцца намі.

З малітвай кс. Юзаф Сярпейка, пробашч парафіі.


  • Святы Пасхальны Трыдыум

     

    Святы Пасхальны Трыдыум гэта час, калі Літургія, якая распачалася ў Вячэрніку (Вялікі Чацвер), працягваецца на Галгофе (Вялікая Пятніца), але завершыцца аднак у моманце Уваскрасення (ноч Вялікай Суботы).


  • Пілігрімка ў Россь

    ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЙ БЯЛЫНІЦКАЙ ЗАПРАШАЕ Ў ПІЛІГРЫМКУ Ў РОССЬ

    (з наведваннем святыняў Беларусі)


  • Гімн да Маці Божай Бялыніцкай

    На заканчэнне кожнай Святой Імшы ў нашай парафіі спяваем гімн да Маці Божай Бялыніцкай. Аўтарам тэксту і музыкі з’яўляецца Марыя Новікава. Тэкст, які спяваецца ў нашай парафіі ў некалькі словах зменены і адаптаваны выключна да нашых умоў і магчымасцяў.


  • Эскізны выгляд святыні

    Хачу прадставіць эскізны выгляд магчымай святыні ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бялынічах.


  • Набажэнства да св. Юзафа

    19 сакавіка Касцёл святкуе ўрачыстасць святога Юзафа — абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі. Гэта — абавязковая ўрачыстасць, калі кожны вернік мае абавязак удзельнічаць у святой Імшы. Аднак таксама Касцёл мае набажэнства да гэтага святога кожную сераду.


  • Набажэнства першых пятніц месяца

    Хто дзевяць пятніц «адправіць» як трэба

    У грахах не памрэ, але «пойдзе на Неба»

    Перажываючы сёння першую пятніцу месяца мы хочам затрымацца над набажэнствам Першых пятніц месяца. Адкуль гэтае набажэнства для ўшанавання Найсвяцейшага Сэрца Езуса бярэ свой пачатак?


  • Першы чацвер месяца

    Кожны першы чацвер месяца прыпамінае нам тое, што святкуем у Вялікі Чацвер.Першы чацвер месяца з’яўляецца днём Эўхарыстыі, а ў сувязі з гэтым перад усім з’яўляецца днём удзячнасці. Дзякуем у ім за найбольшы з цудаў, але таксама за Касцёл i ўсё тое, што дапамагае нашаму збаўленню.


Каляндар свят

Нашы сябры