Рыма-Каталіцкая парафія

Маці Божай Бялыніцкай

"Марыя, як светлая зара, якая разсейвае цемру ночы, запальвае святло веры, заклікае да збаўлення наш загублены ў неспакоі і роспачы свет."
Папа Павел VI

Галоўная

Вітаем на інтэрнэт-старонцы парафіі Маці Божай Бялыніцкай у Бялынічах!

На нашым сайце будуць змешчаны інфармацыя і аб’явы, якія датычыць жыцця парафіі. Знойдзе тут таксама сваё месца інфармацыя, якая датычыць будзе ходу будовы новай святыні на хвалу і праслаўленне Найсвяцейшай Панны Марыі, а таксама для аднаўлення i пашырэння Яе культу, які некалі быў вядомы ва ўсёй Рэчы Паспалітай.

Парафія прыналежыць да Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, Мітрапалітам якой з'яўляецца Я.Э. абп. Юзаф Станеўскі

Я.Э. кс. бп. Юрый Касабуцкі, дапаможны біскуп і Генеральны вікарый.

 

Я.Э. бп. Аляксандр Яшэўскі, SDB. Дапаможны біскуп і біскупскі вікарый для Магілёва i Магілёўскай вобласці.


Жадаем Вам Божага благаслаўлення, а таксама запрашаем Вас дзяліцца намі.

З малітвай кс. Юзаф Сярпейка, пробашч парафіі.


  • 7 кастрычніка 2019 Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай

    Успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай быў устаноўлены як памятка перамогі хрысціянскага флота над турэцкімі войскамі каля Лепанто ў 1571 г.

    Папа Пій V пачуўшы аб надыходзячай вайне турэцкай імперыяй, пачаў горача маліцца да Марыі на ружанцу. Атрымаў бачанне: яму выдавалася, што ён апынуўся на месцы бітвы. Убачыў вялізныя флоты, якія рыхтаваліся да атакі. Над імі ўбачыў Марыю, якая глядзела на яго спакойным позіркам. Неспадзяваная змена ветру зрабіла немагчымым мілітарныя манеўры мусульманам, a спрыяла хрысціянскаму флоту. Удалося ўстрымаць інвазію Туркаў у Еўропу.


  • Асвячэнне новай копіі іконы Маці Божай Бялыніцкай

    1 верасня ў Бялынічах адбылося асвячэнне напісанай на дошках мастачкай Малгожатай Новаліньскай у Кракаве іконы Маці Божай Бялыніцкай. Ахвярадаўцам іконы з’яўляецца вялікі шанавальнік культу Маці Божай Бялыніцкай кс. пралат Веслав Кондзеля з Варшавы; ахвярадаўцам драўлянай рамы вырабленай у Італіі для іконы з’яўляюцца прадстаўнікі малітоўнага руху “Маргарытка” з Рубяжэвіч, Вілейкі і Мядзела.

    Асвячэнне здзейсніў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і біскупскі вікарый для Магілёва і Магілёўскай вобласці Я.Э. бп. Аляксандр Яшэўскі S.D.B.


  • Парафія Маці Божай Бялыніцкай у Бялынічах запрашае на Саракагадзіннае Набажэнства

     

    Саракагадзіннае Набажэнства нясе ў сабе вельмі глыбокае значэнне і з’яўляецца духоўным багаццем супольнасці Касцёла (больш падрабязна пра гісторыю Саракагадзіннага Набажэнства па спасылцы: http://belynichi.by/index/home-20190524-0947/?lang=be).


  • І Святая Камунія ў Бялынічах

    Месяц май, а часам і чэрвень — час, калі дзеці і моладзь прыступаюць да першай споведзі і Першай святой Камуніі. Дзяўчаты ў белых сукенках і хлопцы ў белых альбах становяцца сведкамі вялікага цуду і прымаюць Цела Хрыста.

    Першая Камунія дзіцяці — гэта перш за ўсё радасць для тых, хто ўжо адкрыў Эўхарыстыю, перажыў знаёмства з гэтым сакрамэнтам, а значыць адкрыў прысутнасць Хрыста ў Касцёле і ў нашым жыцці.


  • Аб'явы на VІI велікодную нядзелю

    ПАРАФІЯЛЬНЫЯ АБ’ЯВЫ

    03.06. Панядзелак. Успамін св. Караля Луангі і паплечнікаў, мучанікаў.


  • Казанне на VI велікодную нядзелю

     


  • Аб'явы на VI велікодную нядзелю

    ПАРАФІЯЛЬНЫЯ АБ’ЯВЫ

    30.05. Чацвер. Урачыстасць Унебаўшэсця Пана.


Каляндар свят

Нашы сябры