Рыма-Каталіцкая парафія

Маці Божай Бялыніцкай

"Калі хочаш быць верны, будзь вельмі марыйны."
св. Хосэ Марія Эскрыва

ПАРАФІЯЛЬНЫЯ АБ’ЯВЫ

XXXІ Звычайная нядзеля

06.11. Панядзелак: 06:00 у інтэнцыі Богу вядомай

07.11. Аўторак: 06:00 у інтэнцыі Богу вядомай

08.11. Серада: 06:00 у інтэнцыі Богу вядомай

09.11. Чацвер: свята гадавіны пасвячэння Латэранскай базілікі:

06:00 у інтэнцыі Богу вядомай

10.11. Пятніца: успамін св. Льва Вялікага, папы і доктара Касцёла:

06:00 у інтэнцыі Богу вядомай

11.11. Субота: 07:00 у інтэнцыі Богу вядомай

12.11. XXХІ Звычайная нядзеля:

         15:00 у інтэнцыі Pro populo

  • Да набыцця есць новы каляндар на 2023 год.
  • У панядзелак завершыўся праект “куры-нясушкі”. Прагну падзякаваць Дабрачыннай арганізацыі Карытас Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі за ўсе зрэалізаваныя ў нашай парафіі праекты. Адначасова хачу выказаць удзячнасць вам паважаныя парафіяне за ўдзел у вышэй узгаданых праектах. Асабліва тым сярод нас, якія далі магчымасць іншым спазнаць апеку намацальным чынам – дзелячыся з патрабуючымі, хоць самі знаходзіцеся ў патрэбе: пані Эміліі, пані Валянціне, пані Галіне Г., пані Ірэне Б., пані Алле А., пані Алене П.
  • Новы нумар газеты Слова Жыцця.
  • З нагоды малітоўнай падрыхтоўкі да прысвячэння Мінска-Магілёўскай мітраполіі Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, а таксама Годам падзякі Маці Божай Будслаўскай, арганізаваны шэраг набажэнстваў у першыя чацверг, пятніцу і суботу месяца на працягу года. Адначасова кожны дэканат мае вызначаную дату пілігрымаваць у Будслаў. Нашаму Магілёўскаму дэканату вызначана дата 2 снежня. Па распараджэнню кс. Дэкана Андрэя Кеўліча арганізоўваецца супольная аўтобусная пілігрымка. Прашу ўжо сёння запланаваць сабе гэты дзень яко вольны, каб разам пілігрымаваць і разам маліцца. Запісам займаецца Касцёльны камітэт.
  • Напрыканцы лістапада адбудзецца чарговае спатканне Касцёльнага Камітэта.

Каляндар свят

Нашы сябры