Roman catholic church of

Our Lady of Belynichi

"Маці Божая была такая прыгожая, што ўбачыўшы Яе толькі раз, не магчыма было ўстрымаць жаданне памерці, каб толькі ізноў Яе ўбачыць."
св. Бернадэтта

ПАРАФІЯЛЬНЫЯ АБ’ЯВЫ

Маці Божай Бялыніцкай – Каралевы Беларусі

XXІІІ Звычайная нядзеля

11.09. Панядзелак: 09:00 у інтэнцыі

12.09. Аўторак: Успамін Найсвяцеёшага Імя Марыі 09:00 у інтэнцыі

13.09. Серада: Успамін св. Яна Златавуснага (Хрызастома), біскупа і доктара Касцёла:

09:00 у інтэнцыі дабрадзеяў і ахвярадаўцаў

14.09. Чацвер: Свята Узвышэння Святога Крыжа

15.09. Пятніца: Успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Балеснай:

09:00 у інтэнцыі

16.09. Субота: успамін святых Карнэлія, папф, і Кіпрыяна, біскупа, мучанікаў:

           18:30 у інтэнцыі

17.09. XXIV Звычайная нядзеля:

         10:00 у інтэнцыі Pro populo

  • Дзякую за цэлебрацыю гэтай Святой Імшы Я.Э. Арцыбіскупу Юзафу  Станеўскаму Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму. А таксама за канцэлебрацыю дзякую Генеральнаму вікарыю нашай архідыяцэзіі Я.Э.  бп. Аляксандру Яшэўскаму.
  • Дзякую апостальскаму адміністратару Апостальскай адміністратуры для вернікаў Каталіцкага Касацёла візантыйскага абраду ў Беларусі архімандрыту Сяргею Гаеку за прыбыццё і супольную малітву.
  • Дзякую святарам прыбылым на парафіяльны фэст. За вашу паслугу ў канфесіанале слухаючы споведзі а таксама тым, хто цэлебраваў цяпер нашыя парафіяльныя інтэнцыі. Ксяндзу Андрэю Кеўлічу магілёўскаму дзекану і пробашчу парафій у Горках і Чавусах, Ксяндзу Паўлу Шчарбіцкаму, дэлегату салезіянаў у Беларусі, кс. Каноніку Ўладзіславу Завальнюку пробашчу парафіі св. Сымона і Алены, кс. Каноніку Андрэю Далянскаму, пробашчу у Касцюковічах, кс. Каноніку Андрэю Яркаўцу пробашчу з Бабруйска, кс. Каноніку Юрыю Ясевічу, сакратару Мітрапаліта кс. Андрэю Фёдараваму, пробашчу з Беразіно, кс. Віталію Стрыга, пробашчу з Крупак, а. Натанаэлю Вайтала, пробашчу з Асіповіч, кс. Паўлу Адамовічу, пробашчу з Крычава, а. Раману Шульцу, пробашчу з Магілева,
  • Дзякую кс. Вадзіму Сурвіла, пробашчу Войстама і Данюшава Смаргонскага дзеканату Гродзенскай дыяцэзіі за прыняцце запрашэння і правядзенне рэкалекцыйных навук падчас Саракагадзіннага набажэнства.
  • Дзякую ўсім валанцёрам, якія ўдзельнічалі ў адарацыі Найсвяцейшага Сакраманта падчас Саракагадзіннага набажэнства.
  • Дзякую ўсім міністрантам, якія прыбылі на фэст і далучыліся да служэння. Няхай Добры Бог ад’удзячыць вам за гэта дарам паклікання да святарства.
  • На рукі рэгента Меланіі Мажэйка дзякую хору з катэдральнай парафіі ў Магілеве.
  • Дзякую за прыбіранне святыні і прыгатаванне фэсту паважаным парафіянам. За кожную дакладна і аддана выкананую працу. Няхай Пан Бог за гэта памножыць вашае патомства ў незлічоную колькасць, больш чым пясчынак на беразе мора і болей чым зорак у небе. Дзякую.
  • На рукі кс. Дырэктара Аляксандра Фам’яных дзякую Рэдакцыі Радыё Марыя ў Беларусі за трансмісію з нашай парафіі. Усім валанцерам і працаўнікам за іх ахвярную, адданую і важную працу над тым, каб каталіцкі голас гучаў у кожным доме. Дзякую дабрадзеям Радыё Марыя за кожную ахвяру на гэтую патрэбную справу.
  • Дзякую ўсім спонсарам і дабрадзеям нашай парафіі – асаблівым чынам у справе адбудовы санктуарыя Маці Божай Бялыніцкай. Знаходзімся на сёняшні момант на этапе праектаваня – этап нябачны, незаўважны, аднак вельмі патрэбны ў сваёй дакладнасці. Прашу аб ахвярах на гэтую вельмі каштоўную мэту і загадзя дзякую. Дзякую тым больш ведаючы, што многія з Вас маюць свае выдаткі, фінансавыя абязацельствы, прыгатаванне дзяцей у школу, крэдыты, камуналкі, аднак негледзячы на гэта дапамагаеце ў адбудове санктуарыя ў Бялынічах.
  • Усіх запрашаю на пачастунак, хопіць кожнаму! Але перш чым, то прашу Вашу Эксцэленцыю, мітрапаліта Юзафа асвяціць новыя вота, якія вернікі прыносяць для Маці Бялыніцкай Каралевы Беларусі.

Holidays

Our friends