Parafia rzymskokatolicka pw.

Matki Bożej Białynickiej

"Panno Przenajświętsza! Któż by w Tobie nie pokładał ufności, gdy Ty ratujesz zrozpaczonych nawet?"
Św. Bernard

ПАРАФІЯЛЬНЫЯ АБ’ЯВЫ

XVІІ Звычайная нядзеля

28.07. Аўторак: 17:30 у інтэнцыі Дануты Тумаш.

29.07. Серада: успамін св. Марты:

09:00 у інтэнцыі ахвярадаўцаў і дабрадзеяў парафіі.

30.07. Чацвер: 09:00 у інтэнцыі с.†п. Дзмітрый Лукашэвіч, см. Гавлас, Фалевіч, Абрамовіч, Лукашэвіч, Багдановіч.

31.07. Пятніца: успамін св. Ігнацыя Лаёлы, прэзбітэра

09:00 у інтэнцыі Міхал Кедровіч і яго сям’і.

01.08. Субота: успамін св. Альфонса Марыі Лігуоры, біскупа і доктора Касцёла.

          18:30 у інтэнцыі Беларусі

02.08. XVІІ Звычайная нядзеля

10:00 у інтэнцыі Pro populo   

  • Дзякую ўсім, хто ў мінулым тыдні дапамагаў ў працах пры святыні і на плебаніі.
  • Распачынаецца месяц жнівень – месяц, у якім Маці-Касцёл заклікае нас да цвярозасці. Няхай нашае ўстрыманне ад алкаголю будзе малітвай за тых людзей і тыя сем’і, якія пакутуюць ад алкагалізму.
  • Прыпадае на гэтым тыдні першая субота месяца – дзень малітваў для ўшанавання Беззаганнага Сэрца Панны Марыі. Пасля кожнай Святой Імшы выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманту і адмысловае набажэства.
  • Наступная нядзеля месяца першая, адарацыйная. Выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманта а 09:00 і малітва літаніяй да Найсвяцейшага Імя Езуса.
  • У сераду запрашаю на супольную працу пры капліцы.
  • У чацверг і пятніцу запрашаю дзяцей на “Канікулы з Богам” пры парафіі.
  • Дзякую сям’і п. Анастасіі Жукоўскай і п. Наталлі Вашчанка. У наступную суботу да прыбірання святыні запрашаю сям’ю п. Алы Абразцовай.
  • Прыпамінаю аб мерах бяспекі звязаных з сітуацыяй пандэміі, а таксама магчымасці скарыстання з індульгенцыі Папы Францішка і абп Т. Кандрусевіча.

Kalendarz Świąt

Nasi przyjaciele