Рыма-Каталіцкая парафія

Маці Божай Бялыніцкай

"Марыя, ахвярую Табе сваё сэрца."
Св. Дамінік Савіо

ПАРАФІЯЛЬНЫЯ АБ’ЯВЫ

Свята Хросту Пана


13.01. Панядзелак: 09:00 у інтэнцыі Малгожаты Вдовчык аб здароўі і благаслаўленні ў працы.
14.01. Аўторак: 17:30 у інтэнцыі с.†п. Іван Жагунь (30 дз).
15.01. Серада: 17:30 у інтэнцыі ахвярадаўцаў і дабрадзеяў нашай парафіі.
16.01. Чацвер: 09:00 у інтэнцыі
17.01. Пятніца: 09:00 у інтэнцыі
18.01. Субота: 09:00 у інтэнцыі с.†п. Генрых Кедровіч (3г).
19.01. 2 Звычайная нядзеля (А):
    10:00 у інтэнцыі Pro populo

  • Дзень нараджэння святароў: 15.І кс. Андрэй Фёдараў – пробашч у Беразіно, 17.І кс. Канстанцін Карака – пробашч у Глуску.
  • У пятніцу з ініцыятывы парафіі св. Казіміра і св. Ядвігі ў Магілеве, адбыліся так званыя “Бялыніцкія сустрэчы”, якія маюць на мэце прыблізіць дзецям тэматыку года прысвечаную асобе св. Яна Паўла ІІ. Дзякую шчыра дзецям і бацькам нашай парафіі за актыўны ўдзел.
  • 11 студзеня адбылася рэгіанальная аплатковая сустрэча дзяцей пры парафіі св. Антонія ў Магілёве. Тут таксама выражаю ўдзячнасць і адначасова цешуся з нашай прысутнасці на гэтым мерапрыемстве. Такім чынам будуем еднасц Касцёла.
  • Запрашаю ў бліжэйшую суботу да прыбірання Касцёла сям’ю п. Марыны Ругаль.
  • З 18 па 25 студзеня прыпадае актава малітваў за адзінства хрысціянаў.
  • З панядзелка 13 студзеня распачынаем душпастырскі візіт. Як і ў мінулым годзе ахвяраванні падчас каляды збіраць не маю намеру. Ведаючы складаны стан многіх сем’яў, лічу, што ахвяраванні павінны быць дабравольныя – таму калі хто будзе мець жаданне і будзе мець магчымасць – ахвяраванні можа прынесці да касцёла. Аднак яшчэ раз падкрэсліваю – ахвяраванні не з’яўляюцца абавязковымі. Душпастырскі візіт служыць такім чынам супольнай малітве звязанай з асвячэннем дому і гаспадаркі, а таксама паглыбленню парафіяльных адносінаў. Расклад душпастырскага наведвання сем’яў паводле наступнага парадку (глядзі дадатак). 

Каляндар свят

Нашы сябры