Рыма-Каталіцкая парафія

Маці Божай Бялыніцкай

"Марыя дапамагае справядлівым, таму што захоўвае ў іх Божыю ласку; дапамагае таксама грэшнікам, таму што выпрошвае для іх Божую міласэрнасць."
Св. Ян Боска

ПАРАФІЯЛЬНЫЯ АБ’ЯВЫ

І Нядзеля Адвэнту

30.11. Панядзелак: Свята св. Андрэя, апостала 06:30

01.12. Аўторак: 09:00 у інтэнцыі с.†п. кс. Рычард Юнік

02.12. Серада: 17:30 у інтэнцыі ахвярадаўцаў і дабрадзеяў нашай парафіі.

03.12. Чацвер: успамін св. Францішка Ксаверыя, прэзбітэра 09:00

04.12. Пятніца: 06:30 у інтэнцыі с.†п. Фама Бурачэўскі (2 г.)

05.12. Субота: 18:30 у інтэнцыі Беларусі

06.12. ІІ Нядзеля Адвэнту:

10:00 у інтэнцыі Pro Populo

  • Дзякую ўсім, хто ў мінулым тыдні дапамагаў ў працах пры святыні і на плебаніі. Дзякую п. Раісе за прыгатаванне адвэнтавага вянка, п.Ірэне, п. Галіне і п. Алле за прыбіранне святыні.
  • Час адвэнтавага посту, які распачаўся належыць перажыць у глыбокай задуме над таямніцай, якую штогод святкуем 25-га снежня. Няхай гэтай задуме дапаможа нашае устрыманне ад таго, што засмецьвае наш розум, волю, думкі, дзеянні і гд. Зробім адпаведныя чалавечай годнасці пастановы.
  • Раратнія св. Імшы будуць у гэтым годзе будуць адбывацца радзей па прычыне эпідэміялагічнай сітуацыі.
  • Прыпадае на гэтым тыдні першы чацвер месяца – дзень малітваў аб пакліканнях да службы Божай. Таксама прыпадае першая пятніца месяца – дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса. Першая субота месяца – дзень малітваў для ўшанавання Беззаганнага Сэрца Панны Марыі. Пасля кожнай Святой Імшы выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманту і адмысловае набажэства.
  • Наступная нядзеля месяца прыпадае як першая – адарацыйная. Выстаўлення Найсвяцейшага Сакраманта а 09:00 гадзіне.
  • Заахвочваю да запрашэння святара ў дамы хворых з сакрамэнтамі.
  • У закрыстыі каляндар на 2021 год.

Каляндар свят

Нашы сябры