5 НЯДЗЕЛЯ ВЯЛІКАГА ПОСТУ
30.03. Панядзелак: 09:00 у інтэнцыі с.†п. Стэфанія Астроўская
31.03. Аўторак: 09:00 у інтэнцыі с.†п. Стэфанія Астроўская
01.04. Серада: 17:30 у інтэнцыі ахвярадаўцаў і дабрадзеяў нашай парафіі
02.04. Чацвер: 09:00 у інтэнцыі Романа Тумаша.
03.04. Пятніца: 17:30 с.†п. Стэфанія Астроўская
04.04. Субота: Трансляцыя на Радыё Марыя:
18:30 с.†п. Стэфанія Астроўская
05.04. Пальмовая Нядзеля або Нядзеля Мукі Пана
10:00 у інтэнцыі Pro populo
- Прыпадае на гэтым тыдні першы чацвер месяца – дзень малітваў аб пакліканнях да службы Божай. Таксама прыпадае першая пятніца месяца – дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса. Першая субота месяца – дзень малітваў для ўшанавання Беззаганнага Сэрца Панны Марыі. Пасля кожнай Святой Імшы выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманту і адмысловае набажэства.
- Наступная нядзеля месяца першая, адарацыйная. Выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманта і набажэнства Песьні Жальбы пасля Святой Імшы.
- Дзякую п. Кацярыне, Алле, Ірэне і Надзеі за працу пры святыні.
- Адведванне хворых са споведдзю і намашчэнем адбудзецца 11 красавіка.
- Ахвяраванні ў наступную нядзелю прызначаюцца на патрэбы ВДС у Гродна.
- Кожную першую суботу месяца з нашай парафіі будзе адбывацца трансляцыя Святой Імшы і малітва на Святым Ружанцы пры дапамозе Радыё Марыя. Шчыра запрашаю да супольнай малітвы.
- Дзейнічае афіцыйная старонка нашай парафіі. Даменнае імя яе гэта: www.belynichi.by