Рыма-Каталіцкая парафія

Маці Божай Бялыніцкай

"Пры Табе хачу жыць, за Табой штодзённа ісці."
св. Тэрэса ад Дзіцятка Езус

31 ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ

04.11. Панядзелак: успамін св. Караля Барамея, біскупа.
          09:00 у інтэнцыі памерлых з см. Янкоўскіх, Паўлюць, Мяцёлкіных
05.11. Аўторак: 17:30 у інтэнцыі Божага Благаслаўлення для сям’і Арлеты Влодарчык.
06.11. Серада: 12:00 у інтэнцыі ахвярадаўцаў і дабрадзеяў парафіі.
07.11. Чацвер: 09:00 у інтэнцыі ўратавання святарства кс. Марка.
08.11. Пятніца: 17:30 у інтэнцыі 
09.11. Субота: 09:00 у інтэнцыі 
10.11. 32 Звычайная Нядзеля
          0:00 у інтэнцыі Pro populo 
    

  • 06 лістапада адбудзецца ў нашай парафіі пастырская сустрэча духавенства Магілёўскага рэгіёну нашай архідыяцэзіі, Святую Імшу падчас якой узначаліць Я.Э. кс. бп. Аляксандр Яшэўскі S.D.B. 
  • Запрашаю да ўдзелу ў гэтай сустрэчы таксама парафіянаў.
  • Трывае актава малітвы за памерлых. Запрашаю на працягу гэтых дзён маліцца супольна ў касцёле за нашых блізкіх памерлых. Выпамінкі распачынаюцца за 15 хвілін перад Святой Імшой.
  • На гэтым тыдні прыпадае першаы чацвер месяца – дзень малітваў аб новых пакліканнях да святарскага жыцця. Пасля Святой Імшы выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманта.
  • Дзякую ўсім, хто маючы час, прыйшоў у гэтым тыдні папрацаваць пры даўбраўпарадкаванні тэрыторыі пры святыні. Бачым, што ўдалося з Божай дапамогай пасадзіць туйкі.
  • Лампадкі да набыцця ў закрыстыі. Календары на 2020 год будуць ужо ў наступную нядзелю.
  • Ад сёняшняй нядзелі 3-га лістапада нядзельная Святая Імша ў нашай парафіі будзе а 10:00 гадз. раніцай, ва ўрачыстасці, якія прыпадаюць на працягу тыдня а 17:30 гадз., а ў буднія дні згодна з аб’явамі.
  • Дзейнічае афіцыйная старонка нашай парафіі. Даменнае імя яе гэта: www.belynichi.by 

Каляндар свят

Нашы сябры