Рыма-Каталіцкая парафія

Маці Божай Бялыніцкай

"Марыя, ахвярую Табе сваё сэрца."
Св. Дамінік Савіо

Аб'явы на VI велікодную нядзелю

ПАРАФІЯЛЬНЫЯ АБ’ЯВЫ

30.05. Чацвер. Урачыстасць Унебаўшэсця Пана.

          17:30 у інтэнцыі Pro populo

31.05. Пятніца. Свята Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі

01. 06. Успамін св. Юстына, мучаніка.

02.06. VІІ Велікодная нядзеля і першая нядзеля месяца - адарацыйная:

15:30 у інтэнцыі дзяцей, якія прыступяць першы раз да св. Камуніі, іх бацькоў і бацькоў хросных.

  • У чацвер перад св. Імшой а гадзіне 16:30 адбудзецца экзамен для дзяцей. Дазваляю каб падчас экзаменаў бацькі падпавядалі сваім дзецям.
  • Дзякую сям’і пані Наталлі Гладковай за прыбіранне Касцёла, у наступную суботу запрашаю бацькоў першакамунійных дзяцей.
  • Таксама ў наступную суботу адбудзецца першая споведзь дзяцей і споведзь іх бацькоў і бацькоў хросных а 17:30
  • Урачыстасць І Святой Камуніі ў нашай парафіі адбудзецца 02 чэрвеня ў 15:30. Дзецям належыць падрыхтаваца да экзмену з ведаў пра значэнне гэтай урачыстасці і сэнс сакраманту Споведзі і Эўхарыстыі.
  • Распачала сваё існаванне афіцыйная старонка нашай парафіі. Даменнае імя яе гэта: www.belynichi.by

Каляндар свят

Нашы сябры