Рыма-Каталіцкая парафія

Маці Божай Бялыніцкай

"Ружанец гэта якар, пры дапамозе якога Марыя ловіць паддатлівых на спакусы i трымае пры сабе, каб іх не заліла хваля."
св. Юзаф Себасц’ян Пельчар

Набажэнства першых пятніц месяца

Хто дзевяць пятніц «адправіць» як трэба

У грахах не памрэ, але «пойдзе на Неба»

Перажываючы сёння першую пятніцу месяца мы хочам затрымацца над набажэнствам Першых пятніц месяца. Адкуль гэтае набажэнства для ўшанавання Найсвяцейшага Сэрца Езуса бярэ свой пачатак?

З аб’яўленняў, якія мела законная сястра французскага паходжання Маргарыта Марыя Алякок. На прыцягу аднаго с паловай года Пан Езус аб’яўляў ёй сваё Найсвяцейшае Сэрца, якое палае любоўю да людзей i зраненае іх грахамі. Заахвочваў таксама сястру Маргарыту да як мага частага прыняцця Яго ў Святой Камуніі.

У тых часах (жыла яна ў 17 стагоддзі) гэта не было такім простым. Сястра Маргарыта кожны раз павінна была атрымаць згоду спаведніка. Нарэшце Пан Езус перадаў візіянерцы абяцанне: 
„Абяцаю ў шчодрай міласэрнасці Майго Сэрца, што ўсіх, хто на працягу дзевяці месяцаў у першыя пятніцы будзе прымаць Святую Камунію, Мая ўсемагутная любоў адорыць ласкаю шчырага пакаяння; што не памруць ні ў стане без Маёй ласкі, ні без cвятых сакрамэнтаў, і што Сэрца Маё станецца для іх бяспечным прытулкам у часіну смерці”

Апрача гэтага найважнейшага абяцання Ён склаў яшчэ адзінацаць іншых для тых, хто будзе ўшаноўваць Яго Найсвяцейшае Сэрца:
1. Дам ім усе неабходныя ласкі.
2. Згода і супакой будуць панаваць у іх сем’ях.
3. Буду суцяшаць іх у кожным смутку.
4. Буду для іх бяспечным прытулкам пры жыцці, а асабліва – пры смерці.
5. Удзялю шчодрае благаславенне ўсім іхнім пачынанням.
6. Грэшнікі знойдуць у Маім Сэрцы крыніцу бясконцай міласэрнасці.
7. Абыякавыя душы стануцца адданымі.
8. Адданыя душы хутка дойдуць да вышыняў дасканаласці.
9. Буду благаслаўляць дамы, дзе будзе знаходзіцца і ўшаноўвацца абраз Майго Сэрца.
10. Святарам дам сілу зрабіць чулымі самыя зацвярдзелыя сэрцы.
11. Імёны тых, хто будзе пашыраць гэтае набажэнства, будуць упісаны ў Маё Сэрца і застануцца ў Ім назаўсёды.

Трэба згадзіцца, што „прапанова” з’яўляецца дастаткова „прывабнай”, a цана зусім „невялікай”.
Аднак нельга дазволіць сабе думаць, што „залічу” Дзевяць пятніцаў і канец. Кожны, хто хоць крыху духоўна ўражлівы, дасканала разумее, што ў абяцаннях дадзеных сястры Маргарыце Алякок i ў практыкаванні Першых пятніц гаворка зусім не ідзе пра „залічэнне” дзевяці разоў нейкага рэлігійнага рытуала.

Дзевяць чарговых пасля сябе пятніц (дзевяць, як цяжарнасць!), калі дбаем пра тое, каб у першую пятніцу мець магчымасць прыняць Езуса ў Эўхарыстыі, павінна ў нас „нарадзіць” збаўленную „звычку” свядомага клопату аб жыцці святымі сакрамантамі. Клопат аб блізкасці з Езусам прысутным у сакрамантах, якая будзе нам таварышыць аж да апошняга дня жыцця. Справа не ў магічным „залічэнні” чаго-небудзь, але каб выпрацаваць у сабе духоўную сталасць на ўсё жыццё.

Каляндар свят

Нашы сябры