Рыма-Каталіцкая парафія

Маці Божай Бялыніцкай

"Маці Божая была такая прыгожая, што ўбачыўшы Яе толькі раз, не магчыма было ўстрымаць жаданне памерці, каб толькі ізноў Яе ўбачыць."
св. Бернадэтта

ПАРАФІЯЛЬНЫЯ АБ’ЯВЫ

XXV Звычайная нядзеля

19.09. Панядзелак: 09:00 у інтэнцыі с.†п. Рэгіны Маркушэўскай

20.09. Аўторак: 09:00 у інтэнцыі

21.09. Серада: свята св. Мацвея, апостала 09:00 у інтэнцыі

22.09. Чацвер: 09:00 у інтэнцыі

23.09. Пятніца: успамін св. Айца Піо, святара 09:00 у інтэнцыі

24.09. Субота:

25.09. XXVI Звычайная нядзеля:

         13:00 у інтэнцыі п. Ірэны Брылёвай; а таксама за усіх людзей сустрэтых у Бялынічах. Інтэнцыя п. Дануты Будзько

  • Дзякую за прыбіранне святыні сям’і п. Ірэне Шавель. У наступную суботу запрашаю сям’ю ….
  • Катэхэза распачнецца ў месяцы кастрычніку. Падрабязней пасля кансультацыі з зацікаўленымі.
  • Прашу адгукнуцца на просьбу эканомаў Семінарыі і дапамагчы прадуктовымі артыкуламі агародніны ігд. У мінулую пятніцу я перадаў ад нашай парафіі 20 кг калбасак. Лічу аднак, што можам дапамагчы таксама яйкамі, морквай, бульбай, буракамі, цыбуляй ітп. Загадзя шчыра дзякую Вам!
  • А. Роман Шульц запрашае на чарговы, Шосты Ружанцовы кангрэс, які адбудзецца 01 кастрычніка і пройдзе пад дэвізам: “Абвячшэнне Божага Валадарства і заклік да навяртання”. Падрабязней на стэндзе.
  • Да набыцця есць новы каляндар на 2023 год.
  • Пры выхадзе з касцёла ўсіх чакаюць невялічкія падарункі.
  • З панядзелка буду знаходзіцца на святарскіх штогадовых рэкалекцыях, таму прашу аб малітве да Духа Святога.
  • У мінулым тыдні адышла да Пана наша парафіянка п. Рэгіна Маркушэўская (84 гады). Вечны адпачынак дай ёй, Пане…

Каляндар свят

Нашы сябры