Рыма-Каталіцкая парафія

Маці Божай Бялыніцкай

"Не бойся, што пакахаеш Яе за моцна. Ніколі не зможаш любіць Яе дастаткова."
св. Тэрэса ад Дзіцятка Езус

ПАРАФІЯЛЬНЫЯ АБ’ЯВЫ

XXІІІ Звычайная нядзеля

05.09. Панядзелак: успамін мучаніцтва св. Яна Хрысціцеля: 09:00 у інтэнцыі

06.09. Аўторак: 09:00 у інтэнцыі

07.09. Серада: 09:00 у інтэнцыі дабрадзеяў і ахвярадаўцаў

08.09. Чацвер: Свята Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі

09.09. Пятніца: 09:00 у інтэнцыі

10.09. Субота: успамін св. Грыгорыя Вялікага, папы і доктара Касцёла:

11.09. XXIV Звычайная нядзеля:

         16:00 у інтэнцыі Pro populo

  • Дзякую за цэлебрацыю гэтай Святой Імшы Я.Э. Арцыбіскупу Юзафу  Станеўскаму Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму. А таксама за канцэлебрацыю дзякую Я.Э. бп. Алегу Буткевічу, Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі і Генеральнаму вікарыю нашай архідыяцэзіі бп. Аляксандру Яшэўскаму. Дзякую, Эксцэленцыя, таксама за пашырэнне культу Маці Божай у Бялыніцкім абразе, што выражаецца не толькі ў арганізацыі пілігрымкі, хоць і гэта безумоўна важна. Дзякую!
  • Дзякую святарам прыбылым на парафіяльны фэст. За вашу паслугу ў канфесіанале слухаючы споведзі а таксама тым, хто цэлебраваў цяпер нашыя парафіяльныя інтэнцыі.  Дзякую Магілёўскаму дзекану кс. Мгр Андрэю Кеўлічу пробашчу у Горках і Чавусах за узначаленне Святой Імшы на распачацце Саракагадзіннага набажэнства і прамоўленую гамілію. Дзякую аа Кларэцінам за арганізацыю літургічнай службы алтара.
  • Дзякую кс. Андрэю Фёдараву, пробашчу з Беразіна за святарскую паслугу ў нашай парафіі у тыя моманты, калі гэта асабліва патрэбна.
  • Дзякую ўсім міністрантам, якія прыбылі на фэст і далучыліся да служэння. Няхай Добры Бог ад’удзячыць вам за гэта дарам паклікання да святарства.
  • Дзякую хору з катэдральнай парафіі ў Магілеве.
  • Дзякую за прыбіранне святыні і прыгатаванне фэсту маім каханым і паважаным парафіянам. За кожную дакладна і аддана выкананую працу. Няхай Пан Бог за гэта памножыць вашае патомства ў незлічоную колькасць, больш чым пясчынак на беразе мора і болей чым зорак у небе. Дзякую.
  • Дзякую Рэдакцыі Радыё Марыя ў Беларусі за трансмісію з нашай парафіі. Усім валанцерам і працаўнікам за іх ахвярную, адданую і важную працу над тым, каб каталіцкі голас гучаў у кожным доме. Дзякую дабрадзеям Радыё Марыя за кожную ахвяру на гэтую патрэбную справу.
  • Дзякую ахвярадаўцам. Асабліва хачу адзначыць маладых дабрадзеяў. Дазвольце, Яўген Шэленёў, Юрый Гусько. Дзякую.
  • Зборы ахвяраванняў сёння прызначаюцца на патрэбы Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. Шчыра дзякую!
  • Усіх запрашаю на пачастунак, хопіць кожнаму! Але перш чым, то прашу Вашу Эксцэленцыю, мітрапаліта Юзафа асвяціць новыя вота, якія вернікі прыносяць для Маці Бялыніцкай Каралевы Беларусі дакладна з розных куткоў свету.

Каляндар свят

Нашы сябры