Roman catholic church of

Our Lady of Belynichi

"Марыя, ахвярую Табе сваё сэрца."
Св. Дамінік Савіо

ПАРАФІЯЛЬНЫЯ АБ’ЯВЫ

Нядзеля Спаслання Духа Святога

06.06. Панядзелак: Успамін НПМ, Маці Касцёла 09:00 у інтэнцыі спаўнення Волі Божай для Пятра, Алі, Міхала, Яна, Анны.

07.06. Аўторак: 09:00 у інтэнцыі Эрыка Паваланскага (д/н).

08.06. Серада: 09:00 у інтэнцыі Віталія і Максіміліана Янулевіч аб Божым благаслаўленні.

09.06. Чацвер: Свята Езуса Хрыста, найвышэйшага і вечнага святара

17:30 у інтэнцыі падзякі ад Аліны за атрыманыя ласкі.

10.06. Пятніца: 09:00 у інтэнцыі Алены і Анатолія аб дары бацькоўства і патомства.

11.06. Субота: успамін св. Барнабы, апостала

18:30 у інтэнцыі Наталлі Новікавай з нагоды Д/Н

12.06. Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы:

09:00 у інтэнцыі Веранікі і Аляксандра – аб дары бацькоўства.

  • Дзякую за прыбіранне святыні. Да прыбірання святыні ў наступную суботу запрашаю сям’ю пані Галіны Арлоўскай.
  • У бліжэйшую суботу 11 чэрвеня парафія св. Антонія будзе святкаваць парафіяльнае свята, на якое нас запрашаюць на 12:00 гадз.
  • У наступную нядзелю агульнамагілёўская працэсія з нагоды урачыстасці Божага Цела, якую ўзначаліць прысутны сярод нас сёння Мітрапаліт Юзаф Станеўскі. Духавенства г. Магілёва запрашае і нас прыняць удзел. Такім чынам прымем – ахвотныя паехаць разам прашу запісацца ў закрыстыі.
  • Сплаў байдаркамі – арганізацыя.
  • Дзякуючы Богу за сённяшнюю урачыстасць, дзякую таксама Вам, паважаныя святара зы прыбыццё і супольную малітву: кс. Дэкану Андрэю Кеўлічы, пробашчу з Горак, кс. Юрыю Ясевічу, сакратару нашага Мітрапаліта і канешне Вам, Эксцэленцыя, за паслугу пры ўдзяленні сакраманту Канфірмацыі.
  • Дзякую і Вам паважаныя парафіяне за прыгатаванне сённяшняй урачыстасці. Ёсць сярод нас такім чынам цяпер яшчэ некалькі чалавек, якія характарызуюцца хрысціянскай сталасцю. Ёсць канешне і такія парафіяне, якія маліліся дома, бо хварэюць і церпяць. Але таксама ёсць сярод нас і тыя, у кім церпіць Хрыстус, бо на гэты момант іх думкі і жыццёвыя сцежкі далёка ад Супольнасці Касцёла. Для іх асабліва з усёй любоўю і доўгацярплівасцю але і для нас тут прысутных прашу, Эксцэленцыя, удзяліць пастырскае благаслаўленне.

Хрыстос уваскрос!

Holidays

Our friends