Roman catholic church of

Our Lady of Belynichi

"Маці Божая была такая прыгожая, што ўбачыўшы Яе толькі раз, не магчыма было ўстрымаць жаданне памерці, каб толькі ізноў Яе ўбачыць."
св. Бернадэтта

ПАРАФІЯЛЬНЫЯ АБ’ЯВЫ

ІІ нядзеля Вялікага Посту

14.03. Панядзелак: 09:00 у інтэнцыі с.†п. Сабіна Батуро

15.03. Аўторак: 09:00 у інтэнцыі с.†п. Сабіна Батуро

16.03. Серада: гадавіна пасвячэння Катэдральнага касцёла ў Мінску:

09:00 с.†п. Сабіна Батуро

17.03. Чацвер:09:00 с.†п. Сабіна Батуро

18.03. Пятніца: 09:00 с.†п. Сабіна Батуро

19.03. Субота: Урачыстасць св. Юзафа, абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі

18:30 у інтэнцыі с.†п. Сабіна Батуро

20.03. ІІІ нядзеля Вялікага Посту:

10:00 у інтэнцыі Pro populo

  • Дзякую за прыбіранне святыні сям’і п. Станіслава Грынеўскага. Да прыбірання святыні ў наступную суботу запрашаю сям’ю ………....
  • Крыжовы шлях па пятніцах а 17:30
  • Набажэнства Песні Жальбы ў 09:30 у нядзелю.
  • І Святая Камунія ў нашай парафіі адбудзецца 29 мая – ва ўрачыстасць Унебаўшэсця Пана.
  • Заклік да малітвы навэннай да св. Юзафа аб спыненні вайны ва Ўкраіне
  • Сакрамант Канфірмацыі (Бежмавання) удзеліць Я.Э. Абп Юзаф Станеўскі ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога – 5 чэрвеня.
  • Адкуль паходзіць слова «навэнна» і якое мае значэнне? У лацінскай мове nona значыць дзевяць. Ад гэтага слова паходзіць слова «навэнна». У Дзеях Апосталаў (1 і 2 раздзелы) мы чытаем, што пасля Унебаўшэсця Пана Езуса апосталы і Марыя аднадумна трывалі ў малітве. Гэтая асаблівая малітва працягвалася дзевяць дзён, і пасля гэтых дзевяці дзён малітвы на апосталаў і Марыю сышоў Дух Святы. Адсюль бярэ выток традыцыя дзевяцідзённай малітвы, якую вернікі перажываюць разам з Марыяй або іншым святым і падчас якой давяраюць Богу нейкую складаную справу.

Holidays

Our friends