Рыма-Каталіцкая парафія

Маці Божай Бялыніцкай

"Вялікі знак з’явіўся на небе: жанчына, апранутая ў сонца, і месяц пад яе нагамі, а над яе галавою вянок з дванаццаці зорак."
Ап 12,1

ПАРАФІЯЛЬНЫЯ АБ’ЯВЫ

1 Нядзеля Адвэнту

29.11. Панядзелак: 06:30 у інтэнцыі с.†п. Ванда Нікіценка

30.11. Аўторак: Свята св. Андрэя, апостала:

09:00 у інтэнцыі с.†п. Ванда Нікіценка.

01.12. Серада: 06:30 у інтэнцыі ахвярадаўцаў і дабрадзеяў парафіі.

02.12. Чацвер: 09:00 у інтэнцыі с.†п. кс Рышард Юнік (7 гадавіна).

03.12. Пятніца: успамін св. Францішка Ксаверыя, прэзбітэра:

09:00 у інтэнцыі с.†п. Ванда Нікіценка.

04.12. Субота:18:30 у інтэнцыі Дамінікі аб патрэбных ласках для яе і яе сям’і.

05.12. 2 нядзеля Адвэнту

10:00 у інтэнцыі Pro populo   

  • Наступная нядзеля месяца першая, адарацыйная – перад Святой Імшой адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнта. Пачатак 09:00
  • На гэтым тыдні прыпадае першы чацвер месяца – дзень малітваў аб новых пакліканнях да святарскага жыцця; першая пятніца месяца – дзень малітваў да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса; і першая субота месяца – дзень малітваў да Найсвяцейшай Панны Марыі. Пасля Святой Імшы выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманта.
  • Рараты ў нашай парафіі будуць адбывацца ў панядзелкі і суботы. Запрашаю ўсіх да актыўнага ўдзелу. Запрашайце таксама сваіх знаёмых, сяброў і сябровак са школы – каб і яны мелі магчымасць удзельнічаць у гэтай прыгожай атмасферы прыгатавання да свята Божага Нараджэння. Запрашайце ўсіх – для кожнага знойдзецца месца сярод нас і пачастунак таксама. Раскажыцце ім пра Імшу ў цемры дзе будуць толькі зіхацець ліхтарыкі. Запрашайце ўсіх ахвотна. Няхай прыходзяць самі і няхай бяруць з сабой сваіх бацькоў.

Каляндар свят

Нашы сябры