Рыма-Каталіцкая парафія

Маці Божай Бялыніцкай

"Прыгажосць місіі Марыі палягае на тым, каб прывесці да Езуса ўсіх тых, хто прыходзіць да Яе."
Слуга Божая Марта Робін

ПАРАФІЯЛЬНЫЯ АБ’ЯВЫ

ХХХІІ Звычайная нядзеля

08.11. Панядзелак: 17:30 у інтэнцыі с.†п. Ванда Нікіценка

09.11. Аўторак: Свята гадавіны пасвячэння Латэранскай базылікі:

          09:00 у інтэнцыі с.†п. Ванда Нікіценка

10.11. Серада: успамін св. Льва Вялікага, папы і доктара Касцёла:

          09:00 у інтэнцыі с.†п. Ванда Нікіценка

11.11. Чацвер: Успамін св. Марціна Турскага, біскупа:

          09:00 у інтэнцыі с.†п. Ванда Нікіценка  

12.11. Пятніца: Свята св. Язафата, біскупа і мучаніка

          09:00 у інтэнцыі с.†п. Ванда Нікіценка

13.11. Субота: 18:30 у інтэнцыі с.†п. Ванда Нікіценка

14.11. XXХІІI звычайная нядзеля:

          10:00 у інтэнцыі Pro populo

 

  • Дзякую за прыбіранне святыні.
  • Нагадваю пра меры бяспекі ў сувязі з паўторнай хваляй каронавірусу. Пры ўваходзе ў Касцёл ёсць дармовыя маскі і сродак для рук. Паклапоцімся адзін пра аднаго.
  • У гэтым годзе спяваем нешпары за памерлых падчас святых Імшаў у актаве за памерлых.
  • Ёсць  магчымасць складаць на гадавыя выпамінкі. Падчас актавы малітвы за памерлых выпамінкі будуць переда Імшой - у 17:15

Сёння першая нядзеля месяца, адарацыйная – у многіх касцёлах адбываецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту. Гэта патрэбна сабе ўсвядоміць, што гэта той момант нашага жыцця, калі ТРЭБА. Калі ТРЭБА знайсці час, магчымасці і не гледзячы на ахвоту ці яе адсутнасць быць на адарацыі. Касцёл навучыўшыся ад Хрыста дае вольнасць людзям, але тут ТРЭБА. Гэтае ТРЭБА  вынікае з мудрага вопыту нашага Касцёла, які зразумеў, што адарацыя Хрыста ў Найсвяцейшай Гостыі з’яўляецца крыніцай усіх неабходных ласкаў для чалавека. І гэта можна толькі дасведчыць на сваім уласным прыкладзе. Таму яшчэ раз паўтаруся - ТРЭБА адараваць Хрыста! Так, як Ён гэта патрабуе, жадае і заслугоўвае.

Каляндар свят

Нашы сябры