Рыма-Каталіцкая парафія

Маці Божай Бялыніцкай

"Маці Божая Балесная, будзь нашай Маці i Валадаркай цяпер і навекі. Амэн."
св. Альберт Хмелёвскі

ПАРАФІЯЛЬНЫЯ АБ’ЯВЫ

ХХІV Звычайная нядзеля

13.09. Панядзелак: успамін св. Яна Хрызастома, біскупа і доктара Касцёла:

09:00 у інтэнцыі с.†п. Станіслаў Цэтнарэвскі

14.09. Аўторак: Свята узвышэння святога Крыжа:

09:00 у інтэнцыі с.†п. Станіслаў Цэтнарэвскі

15.09. Серада: успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Балеснай:

17:30 у інтэнцыі ахвярадаўцаў і дабрадзеяў нашай парафіі

16.09. Чацвер: 09:00 у інтэнцыі с.†п. Станіслаў Цэтнарэвскі

17.09. Пятніца: 18:00 у інтэнцыі с.†п. Станіслаў Цэтнарэвскі

18.09. Субота: 12:00 у інтэнцыі

19.09. XXV звычайная нядзеля:

10:00 у інтэнцыі Pro populo

  • Асабістая малітва, вернае трыванне пры Богу ў штодзённасці “аж да праліцця крыві” заўсёды дадае сілы для таго, каб быць хрысціянінам і  такім чынам служыць братам.
  • Дзякую за прыбіранне святыні сям’і п. Галіны Гарадковай. Да прыбірання святыні ў наступны чацверг запрашаю усю нашую парафію ў гэты дзень правядзём таксама генеральнае прыбіранне тэрыторыі.
  • Перэгрынацыя абраза св. Юзафа працягваецца. Падчас гэтай перэгрынацыі молімся аб умацаванні нашых сем’яў ва ўзаемнай любові – каб былі нашыя сем’і моцныя Богам.
  • Справа гасціннасці. Прыняцце на начлег падчас парафіяльнага свята.
  • Новы нумар часопісу Авэ Марыя.
  • Правакацыйная публікацыя ў адным з дзяржаўных часопісаў і адказ Упаўнаважанага по справах рэлігіі.
  • Дзякую за ахвяраваны табернакуль і алтарны крыж парафіі св.св. Сымона і Алены ў Мінску і кс. Проб. Канокніку Ўладыславу Завальнюку.
  • Дзякую за ўсе ахвяраванні – тым больш, што іх не прасіў. Гэта добра, што Вы разумееце тое, што адказнасць за Касцёл і за парафіяльную святыню з’яўляецца натуральным для нас.
  • Пасля Святой Імшы запрашаю на генеральнае спатканне на тарасе, мэтай падвесці вынікі працы ў прыгатаванні да парафіяльнага Свята.

 

ПРАГРАМА УРАЧЫСТАСЦЯЎ

Пятніца, 17 верасня

14:00 Пачатак канферэнцыі. Прывітальныя словы:

  • Біскуп Аляксандр Яшэўскі. SDB
  • Прадстаўнікі Магілёўскай вобласці і горада Бялыніч
  • Апарат Упаўнаважанага па справах рэлігіі і нацыянальнасцяў
  • Прадстаўнік праваслаўнай царквы

Даклады

  1. «Адраджэнне Каталіцкага Касцёла ў Беларусі» - арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч (15-20 хвілін з пытаннямі)
  2. «Марыйны культ у Беларусі» - кс. доктар Уладзімір Гуляй (15-20 хвілін з пытаннямі)
  3. «Дзейнасць ордэна кармелітаў у Бялынічах.» а. Юрый Кулай (15-20 хвілін з пытаннямі)
  4. «Культ Маці Божай Бялыніцкай і Каранацыя абраза» - прафесар Зміцер Яцкевіч (15-20 хвілін з пытаннямі)

16:00 Перапынак

16:30 Канцэрт харавых калектываў

18:00 Святая Імша, якую ўзначаліць Яго Эксцэленцыя Біскуп Алег Буткевіч, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

22:00 – 09:00 Начная адарацыя

Субота, 18 верасня.

10:00 Гістарычная экскурсія «Бялынічы пасярод Усходу і Захаду» - гісторык Андрэй Супіталёў

12:00 Адпустовая Святая Імша, якую ўзначаліць Яго Эксцэленцыя Арцыбіскуп Антэ Ёзіч, Апостальскі Нунцый у Рэспубліцы Беларусь

Каляндар свят

Нашы сябры