Рыма-Каталіцкая парафія

Маці Божай Бялыніцкай

"Ёсць і ў вас, як і ў іншых, святыня. Не давайце святыні псам!"
У. Караткевіч

ПАРАФІЯЛЬНЫЯ АБ’ЯВЫ

ІІI Велікодная Нядзеля

19.04. Панядзелак: 09:00 у інтэнцыі с.†п. Леокадзія Віліньска

20.04. Аўторак: 09:00 у інтэнцыі с.†п. Леокадзія Віліньска

21.04. Серада: успамін св. Анзэльма, біскупа і доктара Касцёла:

09:00 у інтэнцыі ахвярадаўцаў і дабрадзеяў нашай парафіі

22.04. Чацвер: 09:00 с.†п. Леокадзія Віліньска

23.04. Пятніца: 09:00 с.†п. Леокадзія Віліньска

24.04. Субота:18:30 у інтэнцыі с.†п. Леокадзія Віліньска

25.04. ІV Велікодная нядзеля:

10:00 у інтэнцыі Pro populo   

  • Дзякую за прыбіранне святыні сям’і п. Эммы Маргуновай. Да прыбірання святыні ў наступную суботу запрашаю сям’ю п. Аллы Абразцовай
  • Дзейнічае афіцыйная старонка нашай парафіі. Даменнае імя яе гэта: www.belynichi.by
  • Для адзначэння 30-годдзя ўтварэння Мінска-Магілёўскай Мітраполіі і адраджэння структур Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, а таксама 260-й гадавіны каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Бялыніцкай папскімі каронамі было вырашана правесці агульнанацыянальную ўрачыстасць у Бялынічах (Магілёўская вобласць), якая пройдзе 17–18 верасня. У межах урачыстасці плануецца правесці сімпозіум, а таксама шэраг набажэнстваў і цэлебрацый з удзелам вернікаў і іерархаў Касцёла ў Беларусі.
  • У пятніцу, 23 красавіка прыпадае успамін св. Юрыя. У гэты дзень памятаем у малітве пра дастойных саленізантаў – свае імяніны святкуюць Яго Святасць Папа Францішак і Я.Э. бп. Юрый Касабуцкі.

Каляндар свят

Нашы сябры