Рыма-Каталіцкая парафія

Маці Божай Бялыніцкай

"Не бойся, што пакахаеш Яе за моцна. Ніколі не зможаш любіць Яе дастаткова."
св. Тэрэса ад Дзіцятка Езус

ПАРАФІЯЛЬНЫЯ АБ’ЯВЫ

Пальмовая Нядзеля альбо Нядзеля Мукі Пана

29.03. Вялікі Панядзелак: 09:00 у інтэнцыі  с.†п. Мацей Клодавскі

30.03. Вялікі Аўторак: 09:00 у інтэнцыі с.†п. Пётр Мокшыцкі

31.03. Вялікая Серада: 09:00 у інтэнцыі ахвярадаўцаў і дабрадзеяў нашай парафіі

01.04. Чацвер: Імша Вячэры Панскай 17:30

02.04. Вялікая Пятніца Мукі Пана: 19:00

03.04. Вялікая Субота: Пасхальная Вігілія 20:00

04.04. Урачыстасць Змёртвыхпаўстання Пана

10:00 у інтэнцыі Pro populo   

  • Сённяшнія зборы ахвяраванняў прызначаюцца на патрэбы Міждыяцэзіяльнай Духоўнай Семінарыі ў Гродне.
  • У панядзелак запрашаю ахвотных для падпісання віншаванняў ад імя нашай парафіі для сяброў і дабрадзеяў.
  • У сераду запрашаю да прыбірання святыні і навакольнай тэрыторыі.
  • У Вялікую Пятніцу цэлебрацыю Мукі Пана узначаліць Я.Э. Бп. Аляксанр Яшэўскі.
  • У Вялікую Пятніцу – дзень сціслага посту (адзін пасілак з трох да сыта) і ўстрымання ад мясных страў. Пост абавязвае ўсіх католікаў ад 18 да 59 году жыцця.
  • Памятаем, каб на Пасхальую Вігілію прыйсці са свечкамі.
  • Асвячэнне страў адбудзецца ў суботу 03 красавіка пасля Пасхальнай Вігіліі.
  • Адведванне хворых са споведдзю і намашчэнем адбудзецца 03 красавіка, у суботу, ад 10.00 гадзіны.
  • Дзякую за прыбіранне святыні сям’і п. Таццяны Здрук. Да прыбірання святыні ў наступную сераду запрашаю сям’ю п. Тэрэсы Владыка.
  • Дзейнічае афіцыйная старонка нашай парафіі. Даменнае імя яе гэта: www.belynichi.by

Каляндар свят

Нашы сябры