Рыма-Каталіцкая парафія

Маці Божай Бялыніцкай

"Марыя з’яўляецца прыстанішчам, у якім збіраюцца ўсе без выключэння: ўсе хворыя, бедныя, пакінутыя. Бог для іх адчыніў гэты Прытулак."
Св. Васілій Вялікі

ПАРАФІЯЛЬНЫЯ АБ’ЯВЫ

Маці Божай Бялыніцкай – Каралевы Беларусі

07.09. Панядзелак: 09:00 у інтэнцыі с.†п. Марыя Саросек

08.09. Аўторак: Свята Нараджэння НПМ: 09:00 у інтэнцыі

09.09. Серада: 09:00 у інтэнцыі ахвярадаўцаў і дабрадзеяў парафіі.

10.09. Чацвер: 09:00 у інтэнцыі с.†п. Марыя Саросек

11.09. Пятніца: 09:00 у інтэнцыі с.†п. Марыя Саросек

12.09. Субота: Успамін Найсвяцейшага Імя Марыі. 18:30 с.†п. Марыя Саросек

13.09. ХХІV Звычайная нядзеля. 10:00 у інтэнцыі Pro populo    

  • Шчыра дзякую Я.Э. кс. біскупу Юрыю Касабуцкаму – генеральнаму вікарыю нашай архідыяцэзіі за цэлебрацыю Святой Імшы і прамоўленая Божае слова. Тым больш цэнім Вашу прысутнасць сярод нас ведаючы абавязкі, якія ўзляглі на Вашы плечы ў апошні час. Мы молімся за Вас. Дзякую!
  • Дзякую кс. бп. Алякандру Яшэўскаму за канцэлебрацыю сёняшняй Імшы і за ўвесь клопат пашырэння культу Маці Божай Бялыніцкай – Каралевы Беларусі. Я думаю, што пра кс. біскупа Аляксандра не толькі пасля смерці але і за жыцця можна выказвацца словамі св. а. Піо: “Я хацеў бы так кахаць Марыю, як Яна этага заслугоўвае”. Дзякую Эксцэленцыя за Вашу вернасць Богу праз Марыю.
  • Дзякую ўсім прысутным святарам, а таксама святарам, якія цэлебравалі Святыя Імшы падчас саракагадзіннага набажэнства. Мы разумеем, што Эўхарыстыя звязана непарыўна з сакрамантам святарства, таму нашая ўдзячнасць за Вашую прысутнасць вялікая.
  • Дзякую ўсім валанцёрам, якія ўдзельнічалі ў адарацыі Найсвяцейшага Сакраманта падчас Саракагадзіннага Набажэнства. Мы хочам вярнуць духоўнае жыццё ў нашую парафію. Мы хочам адбудаваць святыню ў гонар Божай Маці і Яе культ. Адначасова разумеем, што ўсе намаганні вартыя тады, калі Езус бачыць навернутыя сэрцы, навернутыя дзеянні.
  • Дзякую ўладам горада Бялынічы за ўсе патрэбныя дазволы, каб сённяшняя ўрачыстасць адылася.
  • Дзякую ўсім тым, хто падрыхтаваў гэтую Ўрачыстасць. Хору з катэдры ў Магілёве, усім людзям добрай волі і канешне маім парафіянам – шчыра дзякую і малюся за Вас.

Каляндар свят

Нашы сябры