XIІI Звычайная нядзеля
29.06. Панядзелак: Урачыстасць святых Пятра і Паўла, апосталаў (імяніны і д/н кс. Паўла Беразуна) 17:30 у інтэнцыі Яны Масель аб патрэбных ласках.
30.06. Аўторак: 09:00 у інтэнцыі Pro populo
01.07. Серада. 09:00 у інтэнцыі ахвярадаўцаў і дабрадзеяў
02.07. Чацвер: Урачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Будслаўскай – апякункі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
19:00 у інтэнцыі
03.07. Пятніца: Свята св. Тамаша, апостала 09:00 у інтэнцыі
04.07. Субота: 18:30 у інтэнцыі Беларусі
05.07. XIV Звычайная нядзеля
10:00 у інтэнцыі Pro populo
- Заканчваецца месяц чэрвень, месяц, у якім маем асаблівае набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Запрашаю да штодзённай малітвы літаніяй.
- Заўтра, ва Ўрачыстасць св. Пятра і Паўла да нас завітаюць пілігрымы-святары на матацыклах. Сустрэнем іх і супольна памолімся ў 12:00 гадз. Запрашаю ўсіх жадаючых.
- Прыпадае на гэтым тыдні першы чацвер месяца – дзень малітваў аб пакліканнях да службы Божай. Таксама прыпадае першая пятніца месяца – дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса. Першая субота месяца – дзень малітваў для ўшанавання Беззаганнага Сэрца Панны Марыі. Пасля кожнай Святой Імшы выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманту і адмысловае набажэства.
- Наступная нядзеля месяца першая, адарацыйная. Выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманта а 09:00 і малітва літаніяй да Найдаражэйшай Крыві Пана Езуса.
- Дзякую ўсім, хто ў мінулым тыдні дапамагаў ў працах пры святыні і на плебаніі. Належыць падзяліцца абавязкамі.
- У наступную суботу да прыбірання святыні запрашаю сям’ю п. Тэрэсы Владыка.
- Прыпамінаю аб мерах бяспекі звязаных з сітуацыяй пандэміі, а таксама магчымасці скарыстання з індульгенцыі Папы Францішка і абп Т. Кандрусевіча.
- У мінулым тыдні адышла ў вечнасць нашая парафіянка с.†п. Галіна Жагунь (86г.) – вечны адпачынак дай ёй Пане…