Рыма-Каталіцкая парафія

Маці Божай Бялыніцкай

"Марыя дапамагае справядлівым, таму што захоўвае ў іх Божыю ласку; дапамагае таксама грэшнікам, таму што выпрошвае для іх Божую міласэрнасць."
Св. Ян Боска

ПАРАФІЯЛЬНЫЯ АБ’ЯВЫ

XIІI Звычайная нядзеля

29.06. Панядзелак: Урачыстасць святых Пятра і Паўла, апосталаў (імяніны і д/н кс. Паўла Беразуна) 17:30 у інтэнцыі Яны Масель аб патрэбных ласках.

30.06. Аўторак: 09:00 у інтэнцыі Pro populo

01.07. Серада. 09:00 у інтэнцыі ахвярадаўцаў і дабрадзеяў

02.07. Чацвер: Урачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Будслаўскай – апякункі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

19:00 у інтэнцыі

03.07. Пятніца: Свята св. Тамаша, апостала 09:00 у інтэнцыі

04.07. Субота: 18:30 у інтэнцыі Беларусі

05.07. XIV Звычайная нядзеля

10:00 у інтэнцыі Pro populo   

  • Заканчваецца месяц чэрвень, месяц, у якім маем асаблівае набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Запрашаю да штодзённай малітвы літаніяй.
  • Заўтра, ва Ўрачыстасць св. Пятра і Паўла да нас завітаюць пілігрымы-святары на матацыклах. Сустрэнем іх і супольна памолімся ў 12:00 гадз. Запрашаю ўсіх жадаючых.
  • Прыпадае на гэтым тыдні першы чацвер месяца – дзень малітваў аб пакліканнях да службы Божай. Таксама прыпадае першая пятніца месяца – дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса. Першая субота месяца – дзень малітваў для ўшанавання Беззаганнага Сэрца Панны Марыі. Пасля кожнай Святой Імшы выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманту і адмысловае набажэства.
  • Наступная нядзеля месяца першая, адарацыйная. Выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманта а 09:00 і малітва літаніяй да Найдаражэйшай Крыві Пана Езуса.
  • Дзякую ўсім, хто ў мінулым тыдні дапамагаў ў працах пры святыні і на плебаніі. Належыць падзяліцца абавязкамі.
  • У наступную суботу да прыбірання святыні запрашаю сям’ю п. Тэрэсы Владыка.
  • Прыпамінаю аб мерах бяспекі звязаных з сітуацыяй пандэміі, а таксама магчымасці скарыстання з індульгенцыі Папы Францішка і абп Т. Кандрусевіча.
  • У мінулым тыдні адышла ў вечнасць нашая парафіянка с.†п. Галіна Жагунь (86г.) – вечны адпачынак дай ёй Пане…

Каляндар свят

Нашы сябры