Рыма-Каталіцкая парафія

Маці Божай Бялыніцкай

"Велькасць Марыі знаходзіцца ў Яе пакоры."
св. Маці Тэрэса з Калькуты

ПАРАФІЯЛЬНЫЯ АБ’ЯВЫ

1 НЯДЗЕЛЯ ВЯЛІКАГА ПОСТУ

02.03. Панядзелак: 17:30 у інтэнцыі  с.†п. душ церпячых у чысцу
03.03. Аўторак: 09:00 у інтэнцыі с.†п. Леон, Анна, душ церпячых у чысцу
04.03. Серада: Успамін св. Казіміра: 
          17:30 у інтэнцыі ахвярадаўцаў і дабрадзеяў нашай парафіі
05.03. Чацвер: 09:00 у інтэнцыі Аб ласцы вызвалення ад глупоты і аб Святле ў знаходжанні Божай Волі.
06.03. Пятніца: 17:30 у інтэнцыі кс. кан. Януша Хыла
07.03. Субота: Успамін св.св. Пэрпэтуі і Фэліцыты, мучаніц. 
          09:00 у інтэнцыі кс. кан. Януша Хыла
08.03. 2 Нядзеля Вялікага Посту
          10:00 у інтэнцыі Pro populo
    

  • Сёння першая нядзеля месяца, адарацыйная.
  • Прыпадае на гэтым тыдні першы чацвер месяца – дзень малітваў аб пакліканнях да службы Божай. Таксама прыпадае першая пятніца месяца – дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса. Першая субота месяца – дзень малітваў для ўшанавання Беззаганнага Сэрца Панны Марыі. Пасля кожнай Святой Імшы выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманту і адмысловае набажэства.
  • Дзякую сям’і п. Таццяны Здрук за прыбіранне святыні. У наступную суботу запрашаю сям’ю п. Галіны Гумар.
  • Дзякую а. Сяргею Трысцень OCD за праведзеныя велікапосныя рэкалекцыі. 
  • Запрашаю на імшу за ахвярадаўцаў і дабрадзеяў нашай парафіі, якая цэлебруецца кожную сераду.
  • У наступную нядзелю будзе агучаны падрабязны фінансавы разлік за 2019 год.
  • Дзейнічае афіцыйная старонка нашай парафіі. Даменнае імя яе гэта: www.belynichi.by 

Каляндар свят

Нашы сябры