Рыма-Каталіцкая парафія

Маці Божай Бялыніцкай

"Пры Табе хачу жыць, за Табой штодзённа ісці."
св. Тэрэса ад Дзіцятка Езус

ПАРАФІЯЛЬНЫЯ АБ’ЯВЫ

ІІ Звычайная нядзеля


21.01. Аўторак: Успамін св. Агнешкі, панны і мучаніцы:
          09:00 у інтэнцыі Сяргея аб патрэбнай ласцы здароўя.
22.01. Серада: 17:30 у інтэнцыі ахвярадаўцаў і дабрадзеяў нашай парафіі.
23.01. Чацвер: 17:30 у інтэнцыі с.†п. Ядвіга Бурачэўская (11 г.)
24.01. Пятніца: Успамін св. Францішка Сальскага, біскупа і д-ра Касцёла:
          09:00 у інтэнцыі памерлых з сям’і Галіны ў 4-х пакаленнях.
25.01. Субота: Свята навяртання св. Паўла, апостала:
          09:30 у інтэнцыі памерлых з сям’і Галіны ў 4-х пакаленнях.
26.01. 3 Звычайная нядзеля:
    10:00 у інтэнцыі Pro populo

  • Дзякую за прыбіранне Касцёла сям’і п. Марыны Ругаль.
  • З 18 па 25 студзеня прыпадае актава малітваў за адзінства хрысціянаў.
  • У панядзелак 20 студзеня Святой Імшы не будзе па прычыне таго, што паеду на пахаванні памерлага Рамуальда Пузына – таты майго пробашча з Ашмянаў – кс. кан. Яна Пузына.
  • З панядзелка 13 студзеня распачалі душпастырскі візіт.  Не да ўсіх зайшоў, не ўсе былі дома пад заяўленым адрасам. Калі каго абмінуў з прычыны змены адрасу ці іншых прычын, прашу паведаміць. Як і ў мінулым годзе ахвяраванні падчас каляды збіраць не маю намеру. Ведаючы складаны стан многіх сем’яў, лічу, што ахвяраванні павінны быць дабравольныя – таму калі хто будзе мець жаданне і будзе мець магчымасць – ахвяраванні можа прынесці да касцёла. Аднак яшчэ раз падкрэсліваю – ахвяраванні не з’яўляюцца абавязковымі. Душпастырскі візіт служыць такім чынам супольнай малітве звязанай з асвячэннем дому і гаспадаркі, а таксама паглыбленню парафіяльных адносінаў. Расклад душпастырскага наведвання сем’яў на гэтым тыдні паводле наступнага парадку: Сёння:
  • 14:30 сям’я п. Раісы Арлоўскай
  • 15:30 сям’я п. Зофіі Буракоўскай
  • 17:00 сям’я п. Валянціны з Вішова 

Каляндар свят

Нашы сябры