Рыма-Каталіцкая парафія

Маці Божай Бялыніцкай

"Кахайце Марыю і рабіце ўсё, што магчыма, каб людзі Яе кахалі. Дзеля Яе хвалы маліцеся на ружанцы. Рабіце гэта заўсёды."
св. а. Піо

ПАРАФІЯЛЬНЫЯ АБ’ЯВЫ

4 Нядзеля Адвэнту і 
перыяд Урачыстасці Божага Нараджэння


23.12. Панядзелак:  06:30 у інтэнцыі с.†п. Мікалай, Алена Хрыстоўскія, Святлана Свірко, Аляксей Несцяровіч. 
24.12. Аўторак: 22:00 у інтэнцыі аб здароўі для Яраслава.
25.12. Серада. Урачыстасць Нараджэння Пана:
          10:00 у інтэнцыі с.†п. Анна і Ян Янкоўскія, Владыслава і Юзаф Костух.
26.12. Чацвер. Свята св. Стэфана, першамучаніка (асвячэнне зерня):
          09:00 у інтэнцыі с.†п. Гражына Меховяк.
27.12. Пятніца. Свята св. Яна, апостала і евангеліста(асвячэнне віна):
          17:30 у інтэнцыі с.†п. Гражына Меховяк.
28.12. Субота. Свята св. Немаўлят, мучанікаў:
          09:00 у інтэнцыі с.†п. Марыя Ву
29.12. Свята Святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа:
          10:00 у інтэнцыі с.†п. Генадзій Плоцкі (20г.)

  • Рыхтуючыся да святкавання Ўрачыстасці Божага Нараджэння належыць памятаць пра захаванне традыцыі, якая мае і нясе ў сабе глыбокі сэнс. А менавіта ў вігілію (24.12) абавязвае пост сціслы, вячэра ў сваю чаргу прыгатоўваецца з 12 постных страваў. Звычай кажа, што таксама сядаючы за стол у вігілію, мы павінны быць гатовыя прыняць Езуса, якога належыць распазнаць у кожным падарожным, таму дадаткова рыхтуецца адзін набор на стол. 
  • У панядзелак апошні дзень раратаў – шчыра ўсіх запрашаю. Адначасова дзякую ўсім, хто ўдзельнічаючы падчас Адвэнту ў Святых Імшах раратніх, даваў добрае сведчанне іншым – тым, каго сустракалі ідучы з лампадкамі.
  • Таксама заўтра, у панядзелак, адведаю хворых з сакрамантам споведзі і намашчэння хворых.
  • У закрыстыі ёсць аплаткі на Вігілійны стол, календары і свечкі, якія распаўсюджвае Карытас – усе грошы ідуць на дабрачыннасць.
  • У панядзелак да святочнага ўпрыгожвання і прыбіраня святыні запрашаю усіх, хто будзе свабодны, на 13:00 гадз.
  • У пятніцу, якая прыпадае падчас актавы Божага Нараджэння не абавязвае пост.

Каляндар свят

Нашы сябры