Рыма-Каталіцкая парафія

Маці Божай Бялыніцкай

"Вялікі знак з’явіўся на небе: жанчына, апранутая ў сонца, і месяц пад яе нагамі, а над яе галавою вянок з дванаццаці зорак."
Ап 12,1

ПАРАФІЯЛЬНЫЯ АБ’ЯВЫ

2 Нядзеля Адвэнту


09.12. Панядзелак: Урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі.
          06:30 у інтэнцыі Pro populo. 
10.12. Аўторак: 06:30 у інтэнцыі перапрашэння за грэх аборцыі ад Галіны.
11.12. Серада: 17:30 у інтэнцыі ахвярадаўцаў і дабрадзеяў парафіі.
12.12. Чацвер: 06:30 у інтэнцыі с.†п. Гражына Меховяк.
13.12. Пятніца: успамін св. Люцыі, панны і мучаніцы.
          06:30 у інтэнцыі с.†п. Гражына Меховяк.
14.12. Субота: успамін св. Яна ад Крыжа, прэзбітэра і доктара Касцёла. 
15.12. 3 нядзеля Адвэнту
          15:00 у інтэнцыі Pro populo

  • Рараты ў нашай парафіі будуць адбывацца штодзённа, акрамя нядзелі. Запрашаю ўсіх да актыўнага ўдзелу. Запрашайце таксама сваіх знаёмых, сяброў і сябровак са школы – каб і яны мелі магчымасць удзельнічаць у гэтай прыгожай атмасферы прыгатавання да свята Божага Нараджэння. Запрашайце ўсіх – для кожнага знойдзецца месца сярод нас і пачастунак таксама. Раскажыцце ім пра Імшу ў цемры дзе будуць толькі зіхацець ліхтарыкі. Запрашайце ўсіх ахвотна. Няхай прыходзяць самі і няхай бяруць з сабой сваіх бацькоў.

Каляндар свят

Нашы сябры