1 Нядзеля Адвэнту
02 .12. Панядзелак: 06:30 у інтэнцыі с.†п. кс Рышард Юнік (5 гадавіна).
03.12. Аўторак: успамін св. Францішка Ксавэрыя, прэзбітэра
06:30 у інтэнцыі с.†п. Гражына Меховяк.
04.12. Серада: 06:30 у інтэнцыі ахвярадаўцаў і дабрадзеяў парафіі.
05.12. Чацвер: успамін св. Барбары
06:30 у інтэнцыі с.†п. Гражына Меховяк.
06.12. Пятніца: успамін св. Мікалая, біскупа
06:30 у інтэнцыі с.†п. Гражына Меховяк.
07.12. Субота: успамін св. Амброзія, біскупа і доктара Касцёла
06:30 у інтэнцыі с.†п. Гражына Меховяк.
08.12. 2 нядзеля Адвэнту
10:00 у інтэнцыі Pro populo
- Сёння першая нядзеля месяца, адарацыйная – пасля Святой Імшы адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнта.
- На гэтым тыдні прыпадае першы чацвер месяца – дзень малітваў аб новых пакліканнях да святарскага жыцця; першая пятніца месяца – дзень малітваў да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса; і першая субота месяца – дзень малітваў да Найсвяцейшай Панны Марыі. Пасля Святой Імшы выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманта.
- Рараты ў нашай парафіі будуць адбывацца штодзённа, акрамя нядзелі. Запрашаю ўсіх да актыўнага ўдзелу. Запрашайце таксама сваіх знаёмых, сяброў і сябровак са школы – каб і яны мелі магчымасць удзельнічаць у гэтай прыгожай атмасферы прыгатавання да свята Божага Нараджэння. Запрашайце ўсіх – для кожнага знойдзецца месца сярод нас і пачастунак таксама. Раскажыцце ім пра Імшу ў цемры дзе будуць толькі зіхацець ліхтарыкі. Запрашайце ўсіх ахвотна. Няхай прыходзяць самі і няхай бяруць з сабой сваіх бацькоў.
- У наступную нядзелю месяца да прыбірання святыні запрашаю сям’ю п. Эммы Маргуновай.