Рыма-Каталіцкая парафія

Маці Божай Бялыніцкай

"Усе святыя маюць вялікае набажэнства да Найсвяцейшай Панны Марыі…"
св. Ян Марыя Віянэй

ПАРАФІЯЛЬНЫЯ АБ’ЯВЫ

Урачыстасць Пана Нашага Езуса Хрыста, Валадара сусвету

25.11. Панядзелак: 09:00 у інтэнцыі с.†п. Гражына Меховяк. 
26.11. Аўторак: 17:30 у інтэнцыі с.†п. Гражына Меховяк.
27.11. Серада: 12:00 у інтэнцыі ахвярадаўцаў і дабрадзеяў парафіі.
28.11. Чацвер: 09:00 у інтэнцыі с.†п. Гражына Меховяк.
29.11. Пятніца: 17:30 у інтэнцыі с.†п. Гражына Меховяк.
30.11. Субота: Свята св. Андрэя, апостала 
          09:00 у інтэнцыі с.†п. Станіслаў Бразанскі (30 дз).
01.12. 1 нядзеля Адвэнту
          10:00 у інтэнцыі Pro populo 
    

  • Сёняшнія зборы ахвяраванняў прызначаюцца на патрэбы духоўнай семінарыі.
  • Наступная нядзеля месяца першая, адарацыйная – пасля Святой Імшы адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнта.
  • Таксама наступнай нядзеляй распачынаем святы час Адвэнту – час прыгатавання на прыйсце Езуса Хрыста.
  • Рараты ў нашай парафіі будуць таксама адбывацца штодзённа акрамя нядзелі. Для дзяцей прыгатаваны вялікая таямніца і сюрпрыз на кожны дзень раратаў – падрабязней аб гэтым у наступную нядзелю.
  • Дзякую за малітву падчас майго ўдзелу ў святарскіх рэкалекцыях.
  • У наступную нядзелю месяца да прыбірання святыні запрашаю сям’ю п. Раісы Арлоўскай. 
  • Дзейнічае афіцыйная старонка нашай парафіі. Даменнае імя яе гэта: www.belynichi.by 

Каляндар свят

Нашы сябры