Рыма-Каталіцкая парафія

Маці Божай Бялыніцкай

"Ёсць і ў вас, як і ў іншых, святыня. Не давайце святыні псам!"
У. Караткевіч

30 ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ

28.10. Аўторак: Свята св. Сымона і Юды, апосталаў.
01.11. Пятніца: Урачыстасць Усіх Святых
    17.30 у інтэнцыі + Фёдар Кісялёў
02.11. Субота: успамін усіх памерлых вернікаў
    10:00 у інтэнцыі + Памерлых нашай парафіі (з картак “выпамінкі”)
03.11. 31 Звычайная Нядзеля
     15:00 у інтэнцыі + Фёдар Кісялёў 
    

  • 28 кастрычніка свае імяніны святкуе наш Мітрапаліт арб Тадэвуш Кандрусевіч. Дзякуючы за дар яго асобы, памятаем аб малітве ў яго інтэнцыі.
  • Трывае месяц кастрычнік, месяц, калі Каталіцкі Касцёл моліцца ружанец. Гэта малітва спалучная з роздумам пра падзеі з жыцця Езуса Хрыста і Панны Марыі, што ўтвараюць чатыры часткі ружанца.
  • На гэтым тыдні прыпадае першая пятніца месяца – дзень малітваў да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса; і першая субота месяца – дзень малітваў да Найсвяцейшай Панны Марыі.
  • Дзякую ўсім, хто маючы час, прыйшоў у гэтым тыдні папрацаваць пры даўбраўпарадкаванні тэрыторыі пры святыні. Бачым, што ўдалося з Божай дапамогай паставіць плот. Яшчэ плануем пасадзіць туйкі.
  • Карткі для запісу выпамінак можна ўзяць пры выхадзе.
  • Лампадкі да набыцця ў закрыстыі. Календары на 2020 год будуць ужо ў наступную нядзелю.
  • Ад нядзелі 3-га лістапада нядзельная Святая Імша ў нашай парафіі будзе а 10:00 гадз. раніцай, ва ўрачыстасі, якія прыпадаюць на працягу тыдня а 17:30 гадз., а ў буднія дні а 09:00 гадз.
  • Дзейнічае афіцыйная старонка нашай парафіі. Даменнае імя яе гэта: www.belynichi.by 

Каляндар свят

Нашы сябры