Рыма-Каталіцкая парафія

Маці Божай Бялыніцкай

"Прыгажосць місіі Марыі палягае на тым, каб прывесці да Езуса ўсіх тых, хто прыходзіць да Яе."
Слуга Божая Марта Робін

29 ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ

22.10. Аўторак: Успамін св. Яна Паўла ІІ, папы.
23.10. Серада: Святая Імша у гонар св. Юзафа
    17.30 За ахвярадаўцаў
27.10. 30 Звычайная Нядзеля
    15:00 у інтэнцыі + Фёдар Кісялёў 
    

  • Трывае месяц кастрычнік, месяц, калі Каталіцкі Касцёл моліцца ружанец. Гэта малітва спалучная з роздумам пра падзеі з жыцця Езуса Хрыста і Панны Марыі, што ўтвараюць чатыры часткі ружанца.
  • Дзякую ўсім, хто маючы час, прыйшоў у гэтым тыдні папрацаваць пры даўбраўпарадкаванні тэрыторыі пры святыні. Бачым, што амаль ужо пастаўлены плот. Яшчэ плануем пасадзіць туйкі.
  • Запрашаю ў бліжэйшую суботу да прыбірання Касцёла сям’ю п. Галіны Арлоўскай.
  • Катэдральная парафія ў Магілёве арганізоўвае аўтобусную пілігрымку ў Вільню на Імшу ў гонар Маці Божай Вастрабрамскай для беларусаў, якую ўзначаліць Я.Э. Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. Дакладная інфармацыя ў закрыстыі.
  • Карткі для запісу выпамінак можна ўзяць пры выхадзе.
  • Лампадкі да набыцця ў закрыстыі.
  • Ад нядзелі 3-га лістапада нядзельная Святая Імша ў нашай парафіі будзе а 10:00 гадз. раніцай, а ў буднія дні а 09:00 гадз.
  • Дзейнічае афіцыйная старонка нашай парафіі. Даменнае імя яе гэта: www.belynichi.by 

Каляндар свят

Нашы сябры