Рыма-Каталіцкая парафія

Маці Божай Бялыніцкай

"Хачу нагадаць, што ружанец з’яўляецца біблійнай малітвай, цалкам узятай са Святога Пісання."
Папа Бэнэдыкт XVI

27 ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ

07.10 Панядзелак: Успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай.
13.10. 28 Звычайная Нядзеля
          15:00 у інтэнцыі Pro populo
    

  • Сёняшні збор ахвяраванняў прызначаецца на дыяцэзіяльныя мэты.
  • Трывае месяц кастрычнік, месяц, калі Каталіцкі Касцёл моліцца ружанец. Гэта малітва спалучная з роздумам пра падзеі з жыцця Езуса Хрыста і Панны Марыі, што ўтвараюць чатыры часткі ружанца.
  • Дзякую ўсім, хто маючы час, прыйшоў у гэтым тыдні папрацаваць пры даўбраўпарадкаванні тэрыторыі пры святыні.
  • Учора, у суботу, 5 кастрычніка, у Магілёве адбыўся ружанцовы кангрэс, які ужо трэці год арганізоўвае супольнасць айцоў Дамініканаў з Магілёва. Дзякую ўсім за ўдзел у гэтым Кангрэсе.
  • Запрашаю ў бліжэйшую суботу да прыбірання Касцёла сям’ю п. Ірыны Шавель.
  • У аўторак прыбудзе машына з секцыямі плоту, такім чынам нам патрэба зарганізаваць разгрузку, дземантаж рэшткі старога плоту і мантаж новага плоту. Час прыбыцця на гэтую хвіліну прыкладны – момант абеду. Больш дакладны час будзе мне пададзены ў панядзелак, аб чым Вас паведамлю.
  • Лічу мэтазгодным распачаць мантаж новага плоту адразу ў аўторак.
  • Дзейнічае афіцыйная старонка нашай парафіі. Даменнае імя яе гэта: www.belynichi.by 

Каляндар свят

Нашы сябры