Рыма-Каталіцкая парафія

Маці Божай Бялыніцкай

"Пры Табе хачу жыць, за Табой штодзённа ісці."
св. Тэрэса ад Дзіцятка Езус

26 ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ

30.09 Панядзелак: Успамін св. Гераніма, прэзбітэра і доктара Касцёла.

01.10. Аўторак: Успамін св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус, панны і доктара Касцёла.

02.10. Серада: Успамін св. Анёлаў Ахоўнікаў.

04.10. Пятніца: Успамін св. Францішка Асізскага.

06.10. 27 Звычайная Нядзеля

15:00 у інтэнцыі Pro populo

         

  • Наступная нядзеля месяца, першая, адарацыйная – выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту.
  • На гэтым тыдні прыпадае першы чацвер месяца – дзень пакліканняў да службы Божай; першая пятніца месяца – дзень малітваў да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса; і першая субота месяца – дзень малітваў да Найсвяцейшай Панны Марыі.
  • Распачынаецца месяц кастрычнік, месяц, калі Каталіцкі Касцёл моліцца ружанец. Гэта малітва спалучная з роздумам пра падзеі з жыцця Езуса Хрыста і Панны Марыі, што ўтвараюць чатыры часткі ружанца.
  • Дзякую ўсім, хто маючы час, прыйшоў у панядзелак папрацаваць пры даўбраўпарадкаванні тэрыторыі пры святыні, дзякую кіраўніцтву і працаўнікам ЖылКамГасу за спрыянне і дапамогу.
  • Наступную суботу, 5 кастрычніка, у Магілёве адбудзецца ружанцовы кангрэс, які ужо трэці год арганізоўвае супольнасць айцоў Дамініканаў з Магілёва. Ахвотныя запрашаюцца да ўдзелу.
  • Дзейнічае афіцыйная старонка нашай парафіі. Даменнае імя яе гэта: www.belynichi.by

Каляндар свят

Нашы сябры