Рыма-Каталіцкая парафія

Маці Божай Бялыніцкай

"Totus tuus ego sum, et omnia mea tua sunt – Я цалкам Твой i ўсё маё Табе аддаю, o Езу, праз Марыю, Тваю Найсвяцейшую Маці."
св. Людовік Грын’ён дэ Манфорт

25 ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ

23.09 Панядзелак: Успамін св. Піо з П’етрэльчыны, прэзбітэра

27.09. Пятніца: Успамін св. Вінцэнта дэ Поля, прэзбітэра

29.09. 26 Звычайная Нядзеля

15:00 у інтэнцыі Pro populo

         

  • Вітаем яшчэ раз і цешымся з прысутнасці кс. Яўгена Вінтова, нэопрэзбітэра. Дзякуем за ахвяру Святой імшы прыміцыйнай у Бялынічах. Няхай жа гэта стане прыгожым і сталым звычаем, а пазней і традыцыяй, што новапасвячаныя святары будуць прыязжаць да  Маці Божай Бялыніцкай - Каралевы Беларусі з падзякай за дар святарства.
  • Належыць зазначыць такім чынам, што кс. Яўген Вінтоў першы нэопрэзбітэр, які цэлебраваў сваю Прыміцыйную Імшу ў санктуарыі Маці Божай Бялыніцкай у Бялынічах.
  • Усялякае дрэва прыносіць плён. І розныя справы ў жыцці чалавека плн прыносяць. Некаторыя добры плён, а некаторыя плёну не даюць. Я лічу, што мы вярнуўшыся да аднаўлення Саракагадзіннага набажэнства не маем маральнага права пакінуць гэтае набажэнства як аднаразовую акцыю, як штосьці забытае. Лічу пры гэтым, што варта было пастанавіць сабе трываць пры Хрысце ў Эўхарыстыі. На гэтым этапе, каб не рабіць адначасова нечага пампезна, заахвочваю пазнаваць і чытаць пра Езуса скрытага ў Эўхарыстыі. Між іншым п. Рэгіна Дзенісенка падрыхтавала ксеракопіі артыкула аб Эўхарыстыі – іх можна ўзяць пры выхадзе са святыні.
  • Ёсць новы нумар часопіса Авэ Марыя.
  • У закрыстыі можна набыць календары на 2020 год.
  • Дзякую ўсім, хто маючы час, прыйшоў у панядзелак папрацаваць пры даўбраўпарадкаванні тэрыторыі пры святыні.

Дзейнічае афіцыйная старонка нашай парафіі. Даменнае імя яе гэта: www.belynichi.by

Каляндар свят

Нашы сябры