Рыма-Каталіцкая парафія

Маці Божай Бялыніцкай

"Маліцеся, калі маеце час, увесь Ружанец штодзённа - і ў гадзіну сваёй смерці вы будзеце благаслаўляць той дзень і тую хвіліну, калі мне паверылі" св. Людовік Грыньён дэ Манфор, (Трактат, 254)

ПАРАФІЯЛЬНЫЯ АБ’ЯВЫ

8 верасня

Ўрачыстасць Маці Божай Бялыніцкай

12.09. Чацвер: Успамін Найсвяцеёшага Імя Марыі. (урачыстасць у нашай архікатэдры, з тытулу nomen omen тытулу касцёла).

13.09. Пятніца:  Успамін св. Яна Златавуснага, біскупа і доктара Касцёла.

14.09. Субота: Свята Ўзвышэння Святога Крыжа

15.09. 23 Звычайная Нядзеля. Урачыстасць Маці Божай Бялыніцкай.

15:00 у інтэнцыі Pro populo

         

  • Кс. А. Шупенька запрашае 14 верасня а 12.00 гадз. на фэст у Княжыцы (Шклоўскага раёна) з нагоды тытулу касцёла.
  • Кс. П. Адамовіч запрашае 15 верасня а 16.00 гадз. на першае парфіяльнае свята ў Чэрыкаў. Урачыстасць узначаліць магілёўскі дзекан кс. В. Маргуноў.
  • Кс. А. Кеўліч запрашае 21 верасня а 12.00 гадз на парафіяльную ўрачыстасць Маці Божай Бялыніцкай у Горкі.
  • 29 жнівеня, нядзеля, адбудзецца агульна-магілёўская перыгрынацыя фігуры св. Міхала Арханёла з Горгано. Распачнецца яна сустраканнем фігуры на плошчы катэдральнага касцёла ў 18.15 і працягнецца ўрчыстай св. Імшой у 18.30.
  • Шчыра дзякую Я.Э. кс. Арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу – мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму за цэлебрацыю Святой Імшы і прамоўленая Божае слова. Тым больш цэнім Вашу прысутнасць сярод нас ведаючы Ваш стан здароўя пра які належыць клапаціцца. Мы молімся за Вас. Дзякую!
  •  Дзякую кс. бп. Алякандру Яшэўскаму за канцэлебрацыю сёняшняй Імшы і за ўвесь клопат пашырэння культу Маці Божай Бялыніцкай – Каралевы Беларусі. Я думаю, што пра кс. біскупа Аляксандра не толькі пасля смерці але і за жыцця можна выказвацца словамі св. а. Піо: “Я хацеў бы так кахаць Марыю, як Яна этага заслугоўвае”. Дзякую Эксцэленцыя за Вашу вернасць Богу праз Марыю.
  • Дзякую ўсім прысутным святарам, а таксама святарам, якія цэлебравалі Святыя Імшы падчас саракагадзіннага набажэнства. Мы разумеем, што Эўхарыстыя звязана непарыўна з сакрамантам святарства, таму нашая ўдзячнасць за Вашую прысутнасць вялікая. (звычай торбы)
  • Дзякую ўсім валанцёрам, якія ўдзельнічалі ў адарацыі Найсвяцейшага Сакраманта падчас Саракагадзіннага Набажэнства. Мы хочам вярнуць духоўнае жыццё ў нашую парафію. Мы хочам адбудаваць святыню ў гонар Божай Маці і Яе культ. Адначасова разумеем, што ўсе намаганні вартыя тады, калі Езус бачыць навернутыя сэрцы, навернутыя дзеянні. Калі Езус бачыць, што чалавек навярнуўся, гэта азначае на самой рэчы вярнуўся да Бога.
  • Дзякую ўсім тым, хто падрыхтаваў гэтую Ўрачыстасць. Хору з катэдры ў Магілёве, усім людзям добрай волі і канешне маім парафіянам – з Вамі я адчуваю сябе паўнавартасным.
  • Асабліва, дазвольце, я ў некалькіх, даслоўна, словах падзякую яшчэ аднаму чалавеку. Ён гэтага заслугоўвае. Кс. Дзекан Віталій Маргуноў. За цярплівасць калі мне трэба было быць у Бялынічах, вы былі і пробашчам і вікарыям у катэдры. Дзякую.
  • Дзейнічае афіцыйная старонка нашай парафіі. Даменнае імя яе гэта: www.belynichi.by

Каляндар свят

Нашы сябры