Рыма-Каталіцкая парафія

Маці Божай Бялыніцкай

"Маці Божая была такая прыгожая, што ўбачыўшы Яе толькі раз, не магчыма было ўстрымаць жаданне памерці, каб толькі ізноў Яе ўбачыць."
св. Бернадэтта

22 ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ

03.09. Аўторак: Успамін св. Грыгорыя Вялікага, папы і доктара Касцёла.

06.09. Пятніца: Распачацце Саракагадзіннага набажэнства.

          19:00 у інтэнцыі Перапрашэння за грахі святатацтва.

07.09. Субота:  Працяг Саракагадзіннага набажэнства.

          19:00 у інтэнцыі Pro Pace

08.09. 23 Звычайная Нядзеля. Урачыстасць Маці Божай Бялыніцкай.

15:00 у інтэнцыі Pro populo

         

  • На гэтым тыдні прыпадае першы чацвер месяца – дзень пакліканняў да службы Божай; першая пятніца месяца – дзень малітваў да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса; і першая субота месяца – дзень малітваў да Найсвяцейшай Панны Марыі.
  • У наступную нядзелю прыпадае гадавая ўрачыстасць з нагоды тытулу парафіі і касцёла Маці Божай Бялыніцкай. Святую Імшу ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
  • Дзякую ўсім, хто ў жнівені, які з’яўляецца ў Касцёле месяцам трэзвасці і ўстрымання ад алкаголя, браў на сябе такую дзейсную для Касцёла пастанову.
  • У сёняшнюю нядзелю зборы ахвяраванняў прызначаюцца на патрэбы духоўнай семінарыі. Шчыра дзякую за іх.
  • Пасля заканчэння Святой Імшы і адарацыі запрашаю парафіянаў на супольны фотаздымак, а пасля яго на парафіяльную раду ў межах прыгатавання да парафіяльнай урачыстасці.
  • Шчыра дзякую Я.Э. кс. Біскупу Алякандру Яшэўскаму за цэлебрацыю сёняшняй Імшы звязанай з благаслаўленнем іконы Маці Божай Бялыніцкай.
  • Дзейнічае афіцыйная старонка нашай парафіі. Даменнае імя яе гэта: www.belynichi.by

Каляндар свят

Нашы сябры