Рыма-Каталіцкая парафія

Маці Божай Бялыніцкай

"Маці Божая Балесная, будзь нашай Маці i Валадаркай цяпер і навекі. Амэн."
св. Альберт Хмелёвскі

21 ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ

26.08 Панядзелак: Успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Чэнстахоўскай.
27.08. Аўторак: Успамін св. Монікі.
28.08. Серада: Успамін св. Аўгустына, біскупа і доктара Касцёла.
29.08. Чацвер: Успамін Мучаніцтва св. Яна Хрысціцеля.
01.09. 22 Звычайная Нядзеля
          13:00 у інтэнцыі Pro populo
    

  • Наступная нядзеля месяца, першая, адарацыйная – выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту.
  • У наступную нядзелю з нагоды пасвячэння іконы Маці Божай Бялыніцкай, Святую Імшу ўзначаліць Я.Э. бп. Аляксандр Яшэўскі SDB, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і біскупскі вікарый для Магілёва і Магілёўскай вобл.
  • У наступную нядзелю адбудзецца благаслаўленне на пачатак школьнага года.
  • Месяц жнівень з’яўляецца ў Касцёле месяцам трэзвасці і ўстрымання ад алкаголя.
  • У наступную нядзелю зборы ахвяраванняўпрызначаюцца на патрэбы духоўнай семінарыі.
  • У аўторак 27 жнівеня і ў суботу 31 жнівеня свой Д/Н святкуюць адпаведна кс. Дзмітрый Чупрын і кс. Віталій Драздоўскі, памятаем у малітве і віншаванях пра нашых былых душпастыраў.
  • Запрашаю на добраўпарадкаванне тэрыторыі ў панядзелак.
  • Запрашаю да прыбірання Касцёла сям’ю п. Галіны Гарадковай.
  • Дзейнічае афіцыйная старонка нашай парафіі. Даменнае імя яе гэта: www.belynichi.by 

Каляндар свят

Нашы сябры