Рыма-Каталіцкая парафія

Маці Божай Бялыніцкай

"Кахайце Марыю і рабіце ўсё, што магчыма, каб людзі Яе кахалі. Дзеля Яе хвалы маліцеся на ружанцы. Рабіце гэта заўсёды."
св. а. Піо

Аб'явы на нядзелю Спаслання Духа Святога

 

10.06. Панядзелак. Свята Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Касцёла.

11.06. Аўторак. Успамін св. Барнабы, апостала

12. 06. Серада Святая Імша ў гонар св. Юзафа:

17:30 ў інтэнцыі ахвярадаўцаў і дабрадзеяў нашай парафіі.

13. 06. Свята Езуса Хрыста, Найвышэйшага і вечнага святара. А таксама

         ўспаспамін св. Антонія Падуанскага.

16. 06. Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы

13:00 у інтэнцыі Pro populo

        

  • Заўтра адпустовая Святая Імша ў Чавусах а 19:00 гадз.
  • У чацверг адпустовая Святая Імша ў парафіі св. Антонія ў Магілёве а 18:00 гадз.
  • Ад сёняшняй нядзелі на працягу летняга перыяда святыя Імшы будуць цэлебравацца а 13.00 гадзіне.
  • Дзякую сям’і Арлоўскай Раісы за прыбіранне Касцёла, у наступную суботу запрашаю сям’ю Арлоўскай Францішкі.
  • Гадавіну святарскага пасвячэння святкуюць сёння нашыя пробашчы ў мінулым: кс. кан. Раман Факсінскі (34 гадавіна) і кс. кан. Юрый Быкаў (16 гадавіна). Памятаем у малітве аб дастойных саленізантах.
  • Дзейнічае афіцыйная старонка нашай парафіі. Даменнае імя яе гэта: www.belynichi.by

Каляндар свят

Нашы сябры