Рыма-Каталіцкая парафія

Маці Божай Бялыніцкай

"Кахайце Марыю і рабіце ўсё, што магчыма, каб людзі Яе кахалі. Дзеля Яе хвалы маліцеся на ружанцы. Рабіце гэта заўсёды."
св. а. Піо

Пра што нагадала нам усім пандэмія?

Ці Касцёл павінен выканаць якую-небудзь роль падчас пануючай эпідэміі? Інакш, чым было гэта ў мінулых стагоддзях, гэта дзяржава ёння са сваёй службай здароўя амаль у поўні забяспечвае грамадзянам медычную апеку. Цяпер героямі з’яўляюцца свецкія людзі ў белых скафандрах і масках. І яны дастойныя ўсякай пахвалы. Сёння лячэнне хворых і хаванне памерлых не патрабуе ўдзелу вялікай колькасці міласэрных і гераічных хрысціянаў. Ці такім чынам грамадства можа абыйсціся без Касцёла?

Дзякуючы эпідэміі, хрысціяне вяртаюцца да таго, што з’яўляецца істотай іх веры. На працягу ўжо доўгага часу Касцёл глядзеў на свет фальшывым чынам. Хрысціяне ў адносінах да грамадства, якое прытрымлівалася меркавання, што іх не патрабуе, рабілі ўсё, каб даказаць сваю прыдатнасць i паслядоўнасць. Касцёл выказваўся актыўнасцю у адукацыі і клопаце аб бедных; і стаў, як паўтараў Павел VI, „экспертам па гуманітарнай дапамозе”. Усе гэтыя дзеянні былі безумоўна правільнымі. Паволі аднак хрысціяне забылі, што Касцёл дапамагае чалавеку стаць больш чалавекам, таму што атрымаў ад Бога слова вечнага жыцця (“Слова сталася целам і пасялілася між намі” (Ян 1,14)) а таксама місія дайсці „да чалавека дасканалага, да меры сталасці паводле Хрыстовай паўнаты” (Эф 4,13).

Касцёл уступіў у барацьбу за лепшы свет. Маючы правільны напрамак, успамагаў экалогію, супакой, дыялог, салідарнасць i справядлівы падзл багацця. Усе гэты справы з’яўляюцца важнымі, але не павінныяны закрываць словы Езуса: „Валадарства маё не з гэтага свету”. Канешне Касцёл мае, што сказаць гэтаму свету, але толькі таму, што мае ён таксама ключ да той другой рэчаіснасці. Хрысціяне не аднойчы спаглядалі на Касцёл як на дапамогу, якую Бог аказаў чалавецтву, каб зрабіць жыццё на зямлі лепшым. І не мелі недахопу ў аргументах, што менавіта так і адбываецца. Вельмі моцна аднак вера ў вечнае жыццё змяняе пункт гледжання на жыццё тут і цяпер.

Вірус агаліў подлую хваробу, якая раз’ядала Касцёл: яму здавалася, што ён „з гэтага свету”. Ён хацеў легітымнасці па яго крытэрыях. Але тое, што здарылася, змяніла перспектыву ў поўні.

Касцёл не павінен ужо апраўдвацца перад светам, таму што свет разваліўся. Ён літаральна растаў пад уздзеяннем віруса. Трыўмфуючая сучаснасць развалілася перад абліччам смерці. Калі ізноў не адкрые для сябе Божую мудрасць, гэта азначае Езуса Хрыста, яе чакае знішчэнне.

Вірус паказаў, што свет, негледзячы на запэўніванні аб поўнай кантролі над бяспекай, ён усцяж спаралізаваны страхам смерці. Свет можа вырашыць санітарны крызіс. Магчыма, ён таксама справіцца зэканамічным крызісам. Але ніколі не зразумее таямніцы смерці. Бо толькі вера дае адказ.

Праілюструем гэта на канкрэтным прыкладзе. У Францыі, так як і ў Італіі, дамы састарэлых адыгрывалі ключавую ролю. Чаму? Таму што менавіта яны наўпрост сутыкнуліся з праблематыкай смерці. Ці старэйшых жыхароў пансіяната трэба ізаліраваць у пакоях, рызыкуючы, што памруць у роспачы і адзіноце? Ці трэба даць ім магчымасць кантакту з сем’ямі, рызыкуючы, што памруць ад каронавіруса? Не ўдалося даць станоўчага адказу на гэтыя пытанні. А дзяржава, схаваная за свецкасць, якая ў прынцыпе ігнаруе надзею, замоўкла. Адзіным выхадам было для яе адкладнне ў часе любым коштам фізічнай смерці, нават калі б гэта азначала атправіць людзей на маральную смерць. А адзіным магчымым адказам была вера: суправаджаючы пажылых асобаў перад аблічам праўдападобнай смерці, у годнасці i перш за ўсё ў надзеі на вечнае жыццё. Але заходняе грамадства прывязвае вагу выключна да таго, што датычыць эканоміі, палітычнай улады i тэхнічнага працэсу. Барацьба з COVID-19 разглядаецца толькі для размарозкі гаспадаркі і эканомікі. Запанавала агульная дэпрэсія, фірмы развальваюцца адна за другой. Бог перастаў нас цікавіць, а Касцёл стаў для нас цяжарам. Маем ахвоту добра хлопнуць дзвярыма нашых касцёлаў і пачаць весцт прыемнае жыццё па-за рэлігіяй…

Эпідэмія ўдарыла заходнія грамадствы ў самым адчувальным месцы. Іх канструкцыя была такая, каб забыць смерць, скрываць яе, рабіць выгляд, што яе няма. А яна галоўным уваходам вярнуляся на сцэну!

Хто з нас не бачыў гэтых гіганцкіх моргаў у Бергамо, Мадрыдзе або Парыжу? Хто з нас не бачыў гэтых трунаў, якія вязлі ваеннымі грузавікамі? Вось яны вобразы грамадства, якое яшчэ нядаўна абяцала, што настане эра чалавека „расшыранага”, вечнага і несмяротнага: чалавека-бога на зямлі.

Абяцанні новых тэхналогій дазваляюць на хвіліну забыць пра смерць, але калі гэтая апошняя б’е, становіцца бачнай іх ілюзія. Філасофія можа – трэба аддаць ёй павіннае -  вярнуць крыху годнасці людзкаму розуму, няздольнаму спасцігнуць абсурдальнасць смерці, але яна ўжо не ўстане суцешыць сэрца i надаць сэнс таму, што, як можа здавацца, сэнсу ўжо ўвогуле не мае.

Не магчыма адказаць на смерць па людзку. Толькі надзея вечнага жыцця дазваляе зразумець яе сэнс. Хто ж аднак адважыцца абвяшчаць надзею? Патрэба аб’яўленага Божага Слова, каб магчы верыць у бясконцае жыццё. Патрэба слова веры, каб магчы мець надзею, што такое жыццё магчымае для кжнага з нас i для нашых блізкіх. Тое, што адбываецца на нашы вачах, змушае каталіцкі Касцёл вярнуцца да свайго найважнейшага паклікання. Свет спадзяецца ад яго не толькі слова веры, але таксама жыцця поўнага веры, якое дазволіць яму паканаць траўму, якой была сустрэча тварам у твар. Без жыцця ў веры, якая пранікае ўсю нашу людзкую эгзістэнцыю, без паслання веры i надзеі свет пападзе ў хворае пачуццё віны або ў безсільную злосць на нікчэмнасць людзкой кандыцыі. Толькі Касцёл можа даць сэнс тым дзесяткам тысяч смерцяў, тым усім людзям, якія адыходзілі ў самоце i былі з поспехам хаваныя.

Але і Касцёл павінен змяніцца. Не павінен баяцца шоку. Павінен ісці супраць цячэння. Павінен перастаць бачыць сябе як адну з інстытуцый гэтага свету. Павінен перастаць быць грамадска карысны. Павінен вярнуцца да таго, што з’яўляецца яго сэнсам: да веры. Місія Касцёла гэта абвяшчэнне, што Езус паканаў смерць сваім уваскрасеннем. Гэта з’яўляецца ядром паслання Касцёла. Вуглавы камень нашай веры. Як піша Святы Павел: „А калі Хрыстос не ўваскрос, то марнае і прапаведванне нашае, і вера вашая марная. Тады б мы аказаліся фальшывымі сведкамі Бога, бо сведчылі б супраць Бога, што Ён уваскрасіў Хрыста, якога Ён не ўваскрашаў, паколькі памерлыя не ўваскрасаюць. Бо калі памерлыя не ўваскрасаюць, то і Хрыстус не ўваскрос. А калі Хрыстус не ўваскрос, то вера ваша марная і вы далей у грахах вашых. Тады і тыя, што памерлі ў Хрысце, згінулі. Калі мы спадзяёмся на Хрыста толькі ў гэтым жыцці, то мы самыя няшчасныя сярод людзей. Але Хрыстус уваскрос, Першынец сярод тых, якія памерлі” (1 Kар 15,14-20). Усё астатняе з’яўляецца толькі наступствам гэтага. Нашыя грамадствы выйдуць аслабленымі з эпідэміі і эканамічнага крызіса. Не будуць найперш патрабаваць псіхолагаў, каб перапрацаваць у сабе траўму, якой было забранне ім магчымасці быць з блізкімі ў апошніх хвілінах жыцця, а пасля іх смерці – магчымасць годнага пахавання. Патрабуюць святароў, якія навучаць іх маліцца і мець надзею.

Крызіс усведаміў нам, што нашыя грамадствы, не ведаючы аб тым, глыбока црпяць на духоўны боль: не ўмеюць яны надаць сэнс цярпенню, скончаннасці і смерці.

Вірус таксама паказаў, што вера не з’яўляецца  пытаннем асабістага погляду. Гэта пытанне ўсёй цывілізацыі.

Ужо ведаем, што грамадства, якое не нясе паслання надзеі на вечнае жыццё, не зможа выстаяць. Яно асуджана на міф ілюзорнага прагрэсу, які ў сваю чаргу таксама разваліўся. Калі нашыя грамадствы не паставяць ізноў надзеі на вечнае жыццё ў цэнтры свайго жыцця, не будуць мець будучыні. Калі Касцёл не зробіць з абвяшчэння праўды аб вечным жыцці сэнсам свайго абвяшчэння, рызыкуе тым, што станецца непатрэбным.

Кардынал Роберт Сарах.

Пераклад кс. Ю.Сярпейка за згодай польскага выдання.

Каляндар свят

Нашы сябры