Рыма-Каталіцкая парафія

Маці Божай Бялыніцкай

"Ружанец гэта якар, пры дапамозе якога Марыя ловіць паддатлівых на спакусы i трымае пры сабе, каб іх не заліла хваля."
св. Юзаф Себасц’ян Пельчар

Адвэнт 2019

Словам «адвэнт» у лацінскім перакладзе Бібліі — Вульгаце, абазначана слова, якое па беларуску гучыць «прыйсце».
Між іншым гэта слова сустракаем у Евангеллі ад Мацвея 24,3: «Калі Ён сядзеў на Аліўнай гары, падышлі да Яго вучні асобна, кажучы: “Скажы нам, калі гэта будзе і які знак Твайго прыйсця і сканчэння свету”?» 


Зусім не выпадкова ў адвэнце веруючыя не толькі з радасцю чакаюць надыход святаў Божага Нарджэння, калі свету быў дадзены Збаўца, але ў нашмат большай ступені разважаюць аб надыходзячым другім прыйсці Хрыста на зямлю.

Адвэнт дзеліцца на два каляндарных этапы: першы - ад першай нядзелі да 16 снежня, - падчас якога разважаем аб другім прыйсцем Езуса Хрыста; і другі этап - ад 17 да 24 снежня (навэнна - дзевяць дзён перад Раством Хрыстовым), - які з’яўляецца непасрэднай падрыхтоўкай да святкавання Нараджэнне Хрыста, прысвечаны ўспаміну першага прыйсця Езуса Хрыста ў свет – Богаўцелаўлення.
Працягласць Адвэнта каля чатырох тыдняў, што ўключае, як правіла, чатыры нядзелі, гэта азначае тры поўных тыдня з дадаткам ад 1 да 6 дзён залежна ад таго, на які дзень тыдня прыпадае Божае Нараджэнне.
Кожная з чатырох нядзеляў Адвэнта мае сваю тэматыку, якая адлюстроўваецца ў евангельскіх нядзельных чытаннях: першая прысвечана разважанню аб паўторным прыйсці Хрыста на зямлю; другая і трэцяя апавядаюць пра пераход ад Старога да Новага запавету, у тым ліку ўзгадваецца місія Яна Хрысціцеля; чацвёртая нядзеля прысвечана тым падзеям з Евангелля, якія апавядаюць пра час перад непасрэдным прыйсцем Божага Сына, і асаблівай ролі Панны Марыі ў таямніца Богаўцелаўлення.
Усе нядзелі – таксама і падчас Адвента – маюць значанне ўрачыстасці, і калі на нядзелю прыпадае іншая ўрачыстасць, то яна пераносіцца на бліжэйшы панядзелак. Напрыклад, сёлета на панядзелак 09 снежня перанесена ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця найсвяцейшай Панны Марыі, якая звычайна адзначаецца ў Касцёле 08 снежня. 
Снежань гэта такі час ў прыродзе, калі ў часавым поясе нашага рэгіёну вельмі хутка цямнее. Ночы робяцца доўгімі. Солнца выглядвае толькі на некалькі гадзінаў на працягу дня – але заўсёды пасля поўдня спяшаецца каб схавацца. Першая нядзеля адвэнта азначае прыбліжэнне сярод змроку доўгачаканага свята. 
Час адвэнта – найлепшы доказ таго, што больш дзівосным чым цуд можа быць тольі чаканне на гэты Цуд. Самыя цёмныя тыдні зімы напаўняюцца цяплом, утульнасцю і прыгожай атмасферай менавіта тады, калі мы самі захочам зрабіць такую цёплую атмасферу другому чалавеку.
У галаве гучыць пытанне: адкуль мне ўзяць цяпло каб занесці яго другому чалавеку? У мяне ёсць прапанова адказу, а нават вельмі простае, хоць і патрабуе адвагі, рашэнне – паспрабуй удзельнічаць у Святых Імшах раніцай – так званых Раратах. Гэта Імшы ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі, якая возьме цябе за руку і правядзе найбольш адпаведна праз час адвэнту – час падрыхтавання да Божага Нараджэння. Марыя атуліць цябе цеплынёй – безумоўна і дарма. І зразумееш тады, што другі чалавек не чакае цябе – ён ужо ідзе да Хрыста за табою.
У нашай парафіі Рараты ў 06:30. Кожнае дзіця штодзённа чакаюць сюрпрызы, а 06 снежня падарункі ад святога Мікалая. 
Усіх шчыра запрашаю! (не толькі католікаў)


Кс. Юзаф Сярпейка, пробашч.

Каляндар свят

Нашы сябры