Рыма-Каталіцкая парафія

Маці Божай Бялыніцкай

"Пры Табе хачу жыць, за Табой штодзённа ісці."
св. Тэрэса ад Дзіцятка Езус

7 кастрычніка 2019 Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай

Успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай быў устаноўлены як памятка перамогі хрысціянскага флота над турэцкімі войскамі каля Лепанто ў 1571 г.

Папа Пій V пачуўшы аб надыходзячай вайне турэцкай імперыяй, пачаў горача маліцца да Марыі на ружанцу. Атрымаў бачанне: яму выдавалася, што ён апынуўся на месцы бітвы. Убачыў вялізныя флоты, якія рыхтаваліся да атакі. Над імі ўбачыў Марыю, якая глядзела на яго спакойным позіркам. Неспадзяваная змена ветру зрабіла немагчымым мілітарныя манеўры мусульманам, a спрыяла хрысціянскаму флоту. Удалося ўстрымаць інвазію Туркаў у Еўропу.

Перамога аказалася фактам. Папа ўсведамляючы, каму ўдзячны за цудоўнае выратаванне Еўропы, зрабіў дзень 7 кастрычніка святам Маці Божай Ружанцовай. У 1883 годзе Папа Леон XIII увёў у Ларэтанскую Літанію заклік „Каралева Ружанца святога – маліся за нас”, a два гады пазней заахвоціў і зацвердзіў, каб у касцёлах маліцца ружанец на працягу ўсяго месяца кастрычніка.

Пераклад кс. Ю. Сярпейка
Паводле: https://pl.aleteia.org/daily-prayer/niedziela-7-pazdziernika-2018/
 

Каляндар свят

Нашы сябры