Parafia rzymskokatolicka pw.

Matki Bożej Białynickiej

"Jeśli modlący się, nie zasługuje na to, aby był wysłuchany, wysłuchanym jednak będzie na mocy zasług Maryi, której się poleca i która wstawi się za nim."
św. Anzelm

Асвячэнне новай копіі іконы Маці Божай Бялыніцкай

1 верасня ў Бялынічах адбылося асвячэнне напісанай на дошках мастачкай Малгожатай Новаліньскай у Кракаве іконы Маці Божай Бялыніцкай. Ахвярадаўцам іконы з’яўляецца вялікі шанавальнік культу Маці Божай Бялыніцкай кс. пралат Веслав Кондзеля з Варшавы; ахвярадаўцам драўлянай рамы вырабленай у Італіі для іконы з’яўляюцца прадстаўнікі малітоўнага руху “Маргарытка” з Рубяжэвіч, Вілейкі і Мядзела.

Асвячэнне здзейсніў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і біскупскі вікарый для Магілёва і Магілёўскай вобласці Я.Э. бп. Аляксандр Яшэўскі S.D.B.

«Кожнага чалавек, які глядзіць праз прызму веры на ўсе падзеі свайго жыцця, заўважае, што няма ў ім рэчаў прыпадквых. Сёння, калі асвячаем копію абраза Маці Божай Бялыніцкай, то бачым, што сённяшнія літургічныя чытанні вучаць нас пакоры. А хто з’яўляецца для нйдасканальшым прыкладам пакоры? У першую чаргу Езус Хрыстус, які прынізіў сябе, каб, будучы Богам, стацца чалавекам. А другая асоба гэта Марыя – прыклад пакорнага следавання Божай волі.

У сённяшнім фрагменце Евагелля Пан Езус выкарыстоўвае жыццёвую сітуацыю, каб даць Сваю навуку. На прыкладзе вяселля Езус звяртае ўвагу, што бачыць у людзей схільнасць узвышацца панад іншымі. Чаму дрэнна ўзвышацца над іншымі? Бо гэта крыўдзіць людзей, прыносіць боль, цярпенні, а нават прыніжэнне. Езус аднак не толькі дае навуку што нельга ўзвышацца над іншымі, але паказвае аб чым варта памятаць, калі прыходзіць спакуса:

І думка, гэта Яго словы “Кожны, хто ўзвышае сябе, будзе паніжаны, а хто паніжае сябе, узвысіцца”. Прыклад Люцыфера вельмі яскрава паказвае, што той хоча сябе ўзвысіць будзе паніжаны. У сваю чаргу прыклад шматлікіх святых, якія за жыцця часта былі ахярамі ганенняў і незразумення, а цяпер шануююца ва ўсім Касцёле.

ІІ думка гэта словы Езуса “Калі наладжваеш абед ці вячэру, не кліч сяброў тваіх, ні братоў тваіх, ні родных тваіх, ні суседзяў багатых, каб і яны не паклікалі цябе ў адказ”. Усім вядомыя акцыі вялікіх гэтага свету, якія наладжваючы харытатыўныя прыёмы, запрашаюць аднолькава багатых людзей. Апошнія ў сваю чаргу спаборнічаюць у тым, хто больш нулёў напіша на чэку, каб пазней быць наўзаем запрошаны. Езус жа вучыць нас бескарыслівасці.

ІІІ думка змяшчаецца ў словах “Адплаціцца табе ў дзень уваскрасення справядлівых”. Мы павінны памятаць, што робячы ўсё бескарысліва, ўзнагароду нам дасць не чалавек, а Бог».

Святую Імшу канцэлебраваў таксама дзекан Магілёўскага дэканату кс. мгр Віталій Маргуноў.

Вернікі прывіталі іерарха згодна з даўнім звычаем у браме касцёла з хлебам і соллю. А таксама на прыканцы Святой Імшы падзякавалі за цэлебрацыю Эўхарыстыі.

Кс. Ю.Сярпейка, адміністратар парафіі

Kalendarz Świąt

Nasi przyjaciele