Рыма-Каталіцкая парафія

Маці Божай Бялыніцкай

"Вялікі знак з’явіўся на небе: жанчына, апранутая ў сонца, і месяц пад яе нагамі, а над яе галавою вянок з дванаццаці зорак."
Ап 12,1
  • 13 ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ

    02.07. Аўторак: Урачыстасць НПМ Будслаўскай:
              07:00: у інтэнцыі Pro populo
    03.07. Серада: Свята св. Тамаша, апостала
    07.07. 14 Звычайная Нядзеля
              13:00 у інтэнцыі Pro populo
        

Першы чацвер месяца

Кожны першы чацвер месяца прыпамінае нам тое, што святкуем у Вялікі Чацвер.Першы чацвер месяца з’яўляецца днём Эўхарыстыі, а ў сувязі з гэтым перад усім з’яўляецца днём удзячнасці. Дзякуем у ім за найбольшы з цудаў, але таксама за Касцёл i ўсё тое, што дапамагае нашаму збаўленню.

У практыцы найлепшай магчымасцю ўшанаваць гэты дзень з’яўляецца прыняцце Святой Камуніі ў духу ўдзячнасці за атрыманыя дары. Працягваючы гэты момант, варта пасвяціць хвілінку на адарацыю Найсвяцейшага Сакраманта або ахвяраваць прыняцце святой Камуніі за тых, хто па розных прычынах не маюць доступу да Святой Імшы, а такіх людзей ва ўсім свеце сапраўды вельмі шмат.

У шматлікіх касцёлах у гэты дзень трывае ўвесь дзень або нават усю ноч адарацыя Найсвяцейшага Сакраманта. Нашая прысутнасць пры Езусе скрытым у Эўхарыстыі з’яўляецца выразам нашай веры ў Яго прысутнасць у постаці хлеба і віна.

Неразрыўна з сакрамантам Эўхарыстыі звязаны сакрамант Святарства. Дзякуючы яму Святая Імша была даручаная ў рукі людзей можа быць цэлебраваная ў кожным месцы і часе. Толькі праз святароў Хрыстус у поўні можа даваць сябе і прабываць сярод людзей у сваіх таямнічых знаках.

Такім чынам першы чацвер месяца з’яўляецца таксама днём удзячнасці за дар святарства, а што за гэтым ідзе – днём малітвы за святароў аб вытрымцы ў добрым і аб годнай цэлебрацыі святых абрадаў.

Гэта таксама час малітвы аб новых пакліканнях да святарскага, законнага і місійнага жыцця. І ў гэтым месцы Касцёл мае на думцы ўсіх, хто ўспамагае Касцёл і святароў. Гэта дыяканы, кансэкраваныя асобы, надзвычайныя распарадчыкі Эўхарыстыі і Літургічная служба алтара.

Варта ў гэты дзень падзякаваць Богу за ўсе тыя асобы, якія дапамагаюць нам на шляху Збаўлення, а таксама прасіць аб „новых працаўніках, бо жніво вялікае”.

Кс. Юзаф Сярпейка

  • 13 ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ

    02.07. Аўторак: Урачыстасць НПМ Будслаўскай:
              07:00: у інтэнцыі Pro populo
    03.07. Серада: Свята св. Тамаша, апостала
    07.07. 14 Звычайная Нядзеля
              13:00 у інтэнцыі Pro populo
        

Каляндар свят

Нашы сябры