Рыма-Каталіцкая парафія

Маці Божай Бялыніцкай

"Прыгажосць місіі Марыі палягае на тым, каб прывесці да Езуса ўсіх тых, хто прыходзіць да Яе."
Слуга Божая Марта Робін

Эскізны выгляд святыні

Хачу прадставіць эскізны выгляд магчымай святыні ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бялынічах.

Будынак касцёла праектуецца аднапавярховым, з дзвумя вежамі, з адным нефам, апсідным, дзе непасрэдна за алтарнай часткай мае знаходзіцца закрыстыя. Над трансэптам плануецца размясціць купал. Будынак праектуецца ў выглядзе крыжа. Матэрыялам для будовы будзе выкарыстаны сібірскі кедр.

У апсідзе будзе размешчана ікона Маці Божай Бялыніцкай. Ёсць задума пабудаваць таксама два бакавыя алтары. Адзін у гонар св. Юзафа, Абранніка НПМ, а другі ў гонар св. Маргарыты Марыі Алякок – якая за свайго жыцця распаўсюджвала набажэнствы для ўшанавання Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Канешне гэта толькі мары і планы, якія рэалізуем і якія адначасова могуць нязначна змяніцца згодна з мудрым рашэннем вышэйшых настаяцеляў.

Кс. Юзаф Сярпейка

Каляндар свят

Нашы сябры