Рыма-Каталіцкая парафія

Маці Божай Бялыніцкай

"Маліцеся, калі маеце час, увесь Ружанец штодзённа - і ў гадзіну сваёй смерці вы будзеце благаслаўляць той дзень і тую хвіліну, калі мне паверылі" св. Людовік Грыньён дэ Манфор, (Трактат, 254)

Набажэнства да св. Юзафа

19 сакавіка Касцёл святкуе ўрачыстасць святога Юзафа — абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі. Гэта — абавязковая ўрачыстасць, калі кожны вернік мае абавязак удзельнічаць у святой Імшы. Аднак таксама Касцёл мае набажэнства да гэтага святога кожную сераду.

Імя Юзаф азначае «Бог памнажае», «дабаўленне, прырост». Раней дзень 19 сакавіка, свята св. Юзафа, быў дзяржаўным святочным днём.

Юзаф — гэта працаўнік, просты цясляр, але таксама чалавек, які выказвае айцоўскі клопат, справядліва адносіцца да сваёй жонкі і дзіцяці, гарантуючы ім падтрымку і бяспеку – такім чынам да яго звяртаюца аб дапамозе ў будаванні сямейных адносінаў. Аднак гэта не ўсе «магчымасці» св. Юзафа.

У яго кампетэнцыю, можна сказаць, ўваходзіць таксама клопат пра штодзённыя патрэбы, пра самае неабходнае. Магчыма, таму ў шматлікіх манастырах і законных супольнасцях ён з’яўляецца апекуном у справах, якія звязаныя з матэрыяльнымі сродкамі.

У нашай бялыніцкай парафіі мы таксама маем набажэнства да св. Юзафа. Менавіта, кожную сераду ў 17:30 у нас цэлебруецца Святая Імша ў інтэнцыі аб апецы і дапамозе св. Юзафа ў будаванні парафіяльнай супольнасці і паўстанні парафіяльнай святыні; а таксама ў інтэнцыі ўсіх дабрадзеяў і ахвярадаўцаў нашай парафіі. Пасля Імшы адбываецца адарацыя Езуса Хрыста ў Найсвяцейшым Сакраманце падчас якой молімся літанію да св. Юзафа.

Кс. Юзаф Сярпейка

Каляндар свят

Нашы сябры