Roman catholic church of

Our Lady of Belynichi

"Вялікі знак з’явіўся на небе: жанчына, апранутая ў сонца, і месяц пад яе нагамі, а над яе галавою вянок з дванаццаці зорак."
Ап 12,1

Гімн да Маці Божай Бялыніцкай

На заканчэнне кожнай Святой Імшы ў нашай парафіі спяваем гімн да Маці Божай Бялыніцкай. Аўтарам тэксту і музыкі з’яўляецца Марыя Новікава. Тэкст, які спяваецца ў нашай парафіі ў некалькі словах зменены і адаптаваны выключна да нашых умоў і магчымасцяў.

Дзякуем аўтару, а таксама кс. мгр Андрэю Кеўлічу з ініцыятывы і клопату пра развіццё культу Маці Божай Бялыніцкай якога быў напісаны гэты гімн.

Давяраючы ўсіх Вас магутнай і дэлікатнай апецы Каралевы Беларусі, благаслаўляю +

Кс. Юзаф Сярпейка, адміністратар парафіі

Holidays

Our friends